Леда (спадарожнік)

Леда (ад стар.-грэч.: Λήδα), таксама вядомы як Юпітэр XIII — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыццё правіць

Быў знойдзены Чарльзам Ковалем 14 верасня 1974 года на фатаграфічных пласцінках, якія экспанаваліся за тры дні да гэтага ў Паламарскай абсерваторыі (з 11 па 13 верасня; Леда была захаваная на ўсіх). Таму афіцыйнай датай адкрыцця лічыцца 11 верасня 1974 года. Спадарожнік быў названы ў гонар Леды, каханай Зеўса з грэчаскай міфалогіі. Коваль прапанаваў назву, і Міжнародны астранамічны саюз афіцыйна зацвердзіў яе ў 1975 годзе.

Арбіта правіць

Леда здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 11 165 000 км за 240 дзён і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,15 і нахіл да лакальнай плоскасці Лапласа 27,5 °. належыць да групы Гімаліі.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр Леды ў сярэднім складае 20 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 19,5 m.