Лейбарысцкая партыя (Вялікабрытанія)
Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі (англ.: Labour Party — Рабочая партыя) — адна з дзвюх вядучых палітычных партый у Злучаным Каралеўстве. Партыя левацэнтрысцкая, падкрэслівае патрэбу ва ўзмацненні дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку, сацыяльнай справядлівасці і ўмацаванні правоў працоўных. З 11 мая 2010 года ў апазіцыі і з’яўляецца «Вернай апазіцыяй Яе Вялікасці» (афіцыйная апазіцыя).
Лейбарысцкая партыя | |
---|---|
Labour Party | |
Лідар | Кір Стармер (з 2020 года)[1] |
Дата заснавання | 1900 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | Сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі | Партыя еўрапейскіх сацыялістаў,Сацыялістычны Інтэрнацыянал |
Маладзёжная арганізацыя | Маладыя лейбарысты[d] |
Колькасць членаў | 552 000[3] |
Месцаў у Палаце обшчын | 202 з 650 (2019) |
Месцаў у Палаце лордаў | 183 з 795 (2019) |
Месцаў у Еўрапарламенце | 10 з 73 (2019) |
Сайт | labour.org.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавана ў 1900 годзе як Камітэт працоўнага прадстаўніцтва; з 1906 года называецца «Лейбарысцкай». У лютым 1918 года прыняты Статут Лейбарысцкай партыі — Канстытуцыя ЛПВ. У жніўні 1918 года прыняты праграмны дакумент «Праца і новы сацыяльны парадак».
Арыентацыя — сацыял-дэмакратычная, партыя звязана з прафсаюзным рухам, а таксама накіраваная на грамадскае рэгуляванне эканомікі. Упершыню прыйшла да ўлады ў 1924 годзе.
Лейбарысты знаходзіліся ва ўладзе з 1997 года, калі на выбарах ім удалося апярэдзіць сваіх традыцыйных праціўнікаў, кансерватараў, на 253 мандаты. На выбарах 2001 года лейбарысты паўтарылі поспех папярэдніх выбараў. На парламенцкіх выбараў 2005 года лейбарысты атрымалі 9.562.122 галасоў і 356 мандатаў у Палаце абшчын супраць 198 у кансерватараў. Усе гэтыя выбары партыя выйграла пад кіраўніцтвам Тоні Блэра рэфарматара партыі. Блэр сышоў у адстаўку ў 2007 годзе пад ціскам грамадскасці, якая абвінавачвала яго ў развязванні іракскай вайны 2003 года. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года Партыя заняла трэцяе месца па колькасці галасоў (2.381.760 або 15,7 %) і атрымала 13 мандатаў — удвая менш кансерватараў і столькі ж, колькі Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, які ўзначальваў партыю, расцаніў паражэнне лейбарыстаў на выбарах у парламент, якія прайшлі 6 мая 2010 года, як негатыўную ацэнку яго дзейнасці выбаршчыкамі. Пасля гэтага Браўн не стаў ні прэтэндаваць на пасаду лідара Лейбарысцкай партыі, ні падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў.
Лідар Лейбарысцкай партыі 2020 года — Кір Стармер.
Вынікі партыі на парламенцкіх выбарах
правіцьВыбары | Лідар партыі | Галасоў | Месцаў у ніжняй палаце | Пазіцыя (месца) | Сфармаваны ўрад | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Кол-ць | % | Кол-ць | ± | ||||
1900 | Кейр Хардзі | 62 698 | 1.8 | 2 | Упершыню | 5-е | Кансерватары і ліберальныя юніяністы |
1906 | 321 663 | 5.7 | 29 | ▲ 27 | ▲ 4-е | Лібералы | |
Студзень 1910 | Артур Хендэрсан | 505 657 | 7.6 | 40 | ▲ 11 | 4-е | Ліберальная меншасць |
Снежань 1910 | Джордж Барнс | 371 802 | 7.1 | 42 | ▲ 2 | 4-е | |
1918 | Уільям Адамсан | 2 245 777 | 21.5 | 57 | ▲ 15 | 4-е | Лібералы і кансерватары |
1922 | Джон Клайнс | 4 076 665 | 29.7 | 142 | ▲ 85 | ▲ 2-е | Кансерватары |
1923 | Джэймс Рамсей Мак-Дональд | 4 267 831 | 30.7 | 191 | ▲ 49 | 2-е | Лейбарысцкая меншасць |
1924 | 5 281 626 | 33.3 | 151 | ▼ 40 | 2-е | Кансерватары | |
1929 | 8 048 968 | 37.1 | 287 | ▲ 136 | ▲ 1-е | Лейбарысцкая меншасць | |
1931 | Артур Хендэрсан | 6 339 306 | 30.8 | 52 | ▼ 235 | 2-е | Кансерватары, лібералы і нацыянальныя лейбарысты |
1935 | Клемент Этлі | 7 984 988 | 38.0 | 154 | ▲ 102 | 2-е | Кансерватары, нацыянальныя лібералы і нацыянальныя лейбарысты |
1945 | 11 967 746 | 47.7 | 393 | ▲ 239 | ▲ 1-е | Лейбарысты | |
1950 | 13 266 176 | 46.1 | 315 | ▼ 78 | 1-е | ||
1951 | 13 948 883 | 48.8 | 295 | ▼ 20 | 2-е | Кансерватары | |
1955 | 12 405 254 | 46.4 | 277 | ▼ 18 | 2-е | ||
1959 | Х’ю Гейтскел | 12 216 172 | 43.8 | 258 | ▼ 19 | 2-е | |
1964 | Гаральд Вільсан | 12 205 808 | 44.1 | 317 | ▲ 59 | ▲ 1-е | Лейбарысты |
1966 | 13 096 629 | 48.0 | 364 | ▲ 47 | 1-е | ||
1970 | 12 208 758 | 43.1 | 288 | ▼ 78 | 2-е | Кансерватары | |
Люты 1974 | 11 645 616 | 37.2 | 301 | ▲ 13 | ▲ 1-е | Лейбарысцкая меншасць | |
Кастрычнік 1974 | 11 457 079 | 39.2 | 319 | ▲ 18 | 1-е | Лейбарысты | |
1979 | Джэймс Калаган | 11 535 218 | 36.9 | 269 | ▼ 50 | 2-е | Кансерватары |
1983 | Майкл Фут | 8 456 934 | 27.6 | 209 | ▼ 60 | 2-е | |
1987 | Ніл Кінак | 10 029 270 | 30.8 | 229 | ▲ 20 | 2-е | |
1992 | 11 560 484 | 34.4 | 271 | ▲ 42 | 2-е | ||
1997 | Тоні Блэр | 13 518 167 | 43.2 | 418 | ▲ 147 | ▲ 1-е | Лейбарысты |
2001 | 10 724 953 | 40.7 | 413 | ▼ 5 | 1-е | ||
2005 | 9 562 122 | 35.3 | 356 | ▼ 57 | 1-е | ||
2010 | Гордан Браўн | 8 604 358 | 29.1 | 258 | ▼ 91 | 2-е | Кансерватары і ліберальныя дэмакраты |
2015 | Эд Мілібэнд | 9 344 328 | 30.5 | 232 | ▼ 26 | 2-е | Кансерватары |
2017 | Джэрэмі Корбін | 12 874 985 | 40.0 | 262 | ▲ 30 | 2-е | Кансерватыўная меншасць
(дагавор паміж кансерватарамі і паўночнаірландскімі юніяністамі) |
2019 | 10,269,076 | 32.1 | 202 | ▼ 60 | 2-е | Кансерватары | |
2024 | Кір Стармер | 9,686,329 | 33.7 | 412 | ▲ 210 | 1-е | Лейбарысты |
№ | Партрэт | Імя | Пачатак паўнамоцтваў | Заканчэнне паўнамоцтваў |
---|---|---|---|---|
56 | Джэймс Рамсей Мак-Дональд
(першы тэрмін) (1866—1937) |
22 студзеня 1924 | 4 лістапада 1924 | |
58 | Джэймс Рамсей Мак-Дональд
(другі тэрмін) (1866—1937) |
5 чэрвеня 1929 | 7 чэрвеня 1935 | |
62 | Клемент Этлі
(1883—1967) |
27 ліпеня 1945 | 26 кастрычніка 1951 | |
67 | Гаральд Вільсан
(першы тэрмін) (1916—1995) |
16 кастрычніка 1964 | 19 чэрвеня 1970 | |
69 | Гаральд Вільсан
(другі тэрмін) (1916—1995) |
7 сакавіка 1974 | 5 красавіка 1976 | |
70 | Джэймс Калаган
(1912—2005) |
5 красавіка 1976 | 4 траўня 1979 | |
73 | Тоні Блэр
(нар. 1953) |
2 мая 1997 | 27 чэрвеня 2007 | |
74 | Гордан Браўн
(нар. 1951) |
27 чэрвеня 2007 | 11 мая 2010 | |
80 | Кір Стармер
(нар. 1962) |
5 ліпеня 2024 |
Зноскі
- ↑ New Labour leader Keir Starmer vows to lead party into 'new era', BBC News (4 красавіка 2020 года) (англ.)
- ↑ http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ https://researchbriefings.parliament.uk/ResearchBriefing/Summary/SN05125
- ↑ Past Prime Ministers, Her Majesty’s Government (англ.)