Лейб На́йдус (6 лістапада 1890 або 6 кастрычніка 1890, Гродна — 23 снежня 1918, Гродна[1]) — яўрэйскі паэт, перакладчык.

Лейб Найдус
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Лейб Найдус
Дата нараджэння 6 лістапада 1890(1890-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1918(1918-12-23) (28 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Кірунак паэзія
Мова твораў ідыш
Дэбют 1907 у выданні "Роман Цайтунг"
Подпіс Выява аўтографа
klesmer-musik.de/ergets_…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё i творчасць

правіць

Нарадзіўся ў сям’і прадпрымальніка Ісака і Рахілі Найдусаў. Ведаў некалькі моў, пісаў на ідышы, беларускай, польскай і рускай. Дзяцінства правёў у Кусціне[pl] (за 23 км ад Гродна, цяпер у Польшчы). Скончыў у Гродне пачатковую школу, з 1901 года вучыўся ў камерцыйным вучылішчы ў Радаме, адтуль перавёўся ў Беластоцкае рэальнае вучылішча, але ў 1905 годзе выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і за сацыялістычныя погляды. Пасля навучаўся ў Ковенскім вучылішчы, адкуль яго выключылі ў 1907 годзе праз тую ж прычыну. У 1908—1911 гадах вучыўся ў Віленскай сярэдняй рэальнай школе.

Першыя вершы на рускай мове апублікаваў у часопісе «Полевое панно», на ідышы — у 1907 годзе ў варшаўскай газеце «Роман Цайтунг». У 1915 годзе выйшаў першы зборнік «Лірыка». У вершах звяртаўся да яўрэйскай культуры. Сярод найбольш значных твораў — паэма «Зямля абуджаецца» (Di erd dervakht). Перакладаў з французскай і рускай на ідыш (у тым ліку Бадлера, Верлена, Растана, Мюсэ, Гейнэ, Гётэ, Шэлі, Пушкіна, Лермантава).

Крытык Якаў Глатштэйн пісаў, што паэтычная дыкцыя вершаў на ідышы да Найдуса «была ў пялюшках»[2]. Паводле даследчыкаў І. Піваварчыка і С. Тарасавай, эстэтычныя густы пісьменніка «фарміравала не гарадское яўрэйскае асяроддзе, тыповае для „рысы аседласці“, а прырода гродзенскага краю, у якой паэта вабіла яе незвычайнасць і загадкавасць»[1].

У снежні 1918 года паэт захварэў на дыфтэрыю, уратаваць яго не здолелі. У пахавальнай працэсіі бралі ўдзел тысячы прыхільнікаў[3]. Найдуса пахавалі на Новых яўрэйскіх могілках. У 1960-х гадах савецкія ўлады Гродна знеслі могілкі, знішчылі пахаванні, у тым ліку і магілу Найдуса з помнікам у выглядзе анёла. У 1963 годзе на месцы могілак быў адкрыты стадыён «Чырвонае знамя».

У 2002—2003 гадах гарадскія ўлады правялі рэканструкцыю стадыёна, падчас якой грунт з рэшткамі пахаваных развезлі на падсыпку вуліц і іншыя гаспадарчыя патрэбы па горадзе.

Зборнікі

правіць
  • Lirik (Лірыка), 1915
  • Dos buch fun poemes (Кніга вершаў)
  • Litwisze arabeskn (Літоўскія арабескі)
  • Rusishe dikhtung (Руская паэзія), Варшава 1926
  • Intime nigunim (Інтымныя напевы), Гродна 1918
  • Di flejt fun Pan (Флейта Пана), 1918

Памяць

правіць

У 1920-я гады ў Варшаве створаны Камітэт і Фонд паэта. Іх намаганнямі ў Гродна да 10-годдзя смерці паэта яго імем названа вуліца Пясчаная ў цяперашнім цэнтры горада, якая захавалася дагэтуль[4], а ў 1927—1928 гадах у Варшаве выдадзены пяць тамоў яго паэтычных твораў: «Кніга вершаў», «Лірыка», «Літоўскія арабескі», «Свет Парнаса», «Расійская паэзія».

У 1938 годзе ў зборніку «Lider» апублікаваны вершы для дзяцей, у 1958 годзе ў Буэнас-Айрэсе выйшлі выбраныя творы; паводле гродзенскай літаратуразнаўцы Алы Петрушкевіч, яны былі перавыдадзены ў 1972 годзе[2]. На беларускую мову вершы паэта перакладалі Максім Танк, Анатоль Брусевіч, Ала Петрушкевіч, Павел Салаўёў.

Імем паэта ў 1990-х гадах было названа яўрэйскае культурна-асветніцкае таварыства Гродна[3]. 26 кастрычніка 2018 года ў Гродна адбылася паэтычна-музычная вечарына памяці Лейба Найдуса[5]. А. Петрушкевіч згадвала, што «на габрэйскіх могілках у Парыжы Гарадзенскім зямляцтвам пастаўлены помнік, на цокалі якога высечаны барэльеф паэта», а ў 1995 годзе «на габрэйскіх могілках у Варшаве на сымбалічнай магіле таксама паўстаў помнік паэту»[2].

У 1931 годзе ў гонар паэта названая маленькая вуліца ў цэнтры горада Гродна[6].

У 2021 годзе ў Гродне выдадзена кніга:«Я сердцем солнца пью нектар». Лейб Найдус: к 130-летию со дня рождения гродненского поэта[7]. Аснову кнігі склалі ўпершыню апублікаваныя ўспаміны пляменніцы паэта, Алены Найдус, у якіх яна распавядае пра свайго дзядзьку і пра жыццё невялікай правінцыі недалёка ад Гродна, дзе нарадзіўся і вырас паэт. У кнігу ўключаны пераклады вершаў Лейба Найдуса, аўтарскія артыкулы. Кніга трохмоўная: на рускай, беларускай, польскай мовах.

Зноскі

  1. а б https://elib.grsu.by/katalog/177241-409123.pdf
  2. а б в https://belisrael.info/?p=6350
  3. а б https://belisrael.info/?p=17559
  4. Рубінчык В. КАТЛЕТЫ & МУХІ (88)
  5. https://belisrael.info/?p=16979
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  7. «Я сердцем солнца пью нектар». Лейб Найдус: к 130-летию со дня рождения гродненского поэта / авт–сост. Марина Шепелевич, Бениамин Ерузалим. — Гродна: ЮрСаПринт, 2021. — 283 с. — 55 экз. — ISBN 978-985-7257-19-5.

Спасылкі

правіць