Лейла Рызванаўна Ісмаілава
Лейла́ Рызва́наўна Ісмаілава (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. 28 ліпеня 1989, Мінск) — амерыканская распрацоўшчыца віртуальнай моды, мадэль. Раней — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.
Лейла Ісмаілава | |
---|---|
Лейла Ісмаілава. Фота Радэліа Астудзіла . | |
Імя пры нараджэнні | Лейла Рызванаўна Ісмаілава |
Род дзейнасці | журналістка, мадэль, тэлевядучая |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Рызван Ісламавіч Ісмаілаў |
Маці | Галіна Іванаўна Ружанцова |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | leila.tv |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 28 ліпеня 1989 года ў Мінску ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца Азербайджана, і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.
Калі Лейле было тры гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу. Маці з трыма дзяцьмі вярнулася ў Мінск.
Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакай, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)[2].
У 2010 годзе па стыпендыяльнай праграме Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус» навучалася ва Універсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.
Здымалася таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з’ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучалася ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (Лос-Анджэлес, ЗША).
«...Паступова я стала пагружацца ў свет лічбавай моды, якая мне вельмі блізкая. Мы можам выказваць сябе праз віртуальнае адзенне, прыбірацца, выстаўляць фота ў сацсетцы. І разам з тым не купляць матэрыяльныя рэчы, скарачаючы спажыванне і забруджванне навакольнага асяроддзя.»
— Л. Р. Ісмаілава, з інтэрвію[3].
Сям’я
правіць- Маці — настаўніца рускай мовы і літаратуры ў гімназіі.
- Старэйшая сястра Эсміра — журналіст, эканаміст і літаратар; працавала, у прыватнасці, у Пасольстве Азербайджана ў Беларусі, у прадстаўніцтве Праграмы развіцця ААН у Мінску.
- Малодшы брат — Бахрам.
Асноўныя тэлепраграмы
правіць- Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г. — вядучая.
- Конкурс песні «Еўрабачанне» 2011 г. — глашатай ад Беларусі.
- Спартыўна-забаўляльная тэлегульня «Бітва тытанаў» (фран. назва «Intervilles»), Францыя, 2011 г. — удзельніца каманды Беларусі.
- «Музычныя вечары ў Мірскім замку» 2011 г. — вядучая.
- Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 2011 г. — вядучая.
- «Еўрафэст» (нацыянальны адбор на конкурс песні «Еўрабачанне» 2012 г.) — вядучая.
У музычных кліпах
правіцьМадэль
правіць- Калекцыя шалікаў «Кэралайн Монік» 2013 г. (г. Беверлі-Хілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія)[6]
Узнагароды і прэміі
правіць- Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Мінск» 2009 г.
- Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 г. у намінацыі «Лепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».
Зноскі
- ↑ 6 Questions for Leila Ismailova: Digital fashion and life after Artisant // Cointelegraph Magazine. 2023. August 29.
- ↑ Лучшие выпускники БГУ — 2011 // БГУ (руск.)
- ↑ Стало известно, куда неожиданно пропала белорусская телеведущая Лейла Исмаилова, которая вела «Евровидение» // Комсомольская правда. 2022. 27 января.
- ↑ Vinsent. Восеньскі вальс // youtube.com.
- ↑ The Maneken. Обратный билет // youtube.com. (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20131102233736/ Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Caroline Monick Silk Scarves Collection 2013 // Caroline Monick (англ.) (фр.)](недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 31 кастрычніка 2012.