Лелікава
Ле́лікава[1] (трансліт.: Lielikava, руск.: Леликово) — вёска ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дзівінскага сельсавета.
Вёска
Лелікава
| ||||||||||||||||||||
З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года — цэнтр Лелікаўскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года па 21 студзеня 1961 года — у Павіццеўскім сельсавеце, з 21 студзеня 1961 года ў складзе Дзівінскага сельсавета[2]. У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Замосце[3].
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 47 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Кобрын, за 97 км ад Брэста[4].
Насельніцтва
правіць- 1999 год — 1012 жыхароў, 354 двары[4].
Славутасці
правіць- Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (XVIII стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000439
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лілі́кава, н.. Лылі́куў, м.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
правіць- Лепікава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 195. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лелікава