Ле́мбіту або Ле́мбіт (эст.: Lembitu, Lembit, Lembitt, Lambite, Lambito, Lembito, Lembitus, загінуў 21 верасня 1217) — эстонскі старэйшына і правадыр, вядомы выключна па хроніцы Генрыха Латвійскага.

Лембіту
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 21 верасня 1217
Дзейнасць ваенны
Гарадзішча Лыхаверэ

Лембіту кіраваў у паўночнай частцы гістарычнай вобласці Сакала (паўднёвы захад Эстоніі). Яго крэпасць Леоле (Leal, цяпер гарадзішча Лыхаверэ, эст.: Lõhavere) знаходзілася непадалёк ад сучаснага Суўрэ-Яані. З 1211 г. ён супрацьстаяў пранікненню ў эстонскія землі праваслаўных місіянераў і, паводле звестак нямецкага храніста, нават здзейсніў набег на Пскоў (у рускіх летапісах не адзначана).

З пачаткам Лівонскага крыжовага паходу Лембіту ўзначаліў барацьбу супраць Ордэна мечнікаў (прадцечы Лівонскага ордэна). У 1215 г. рыцары авалодалі яго крэпасцю. Пасля двух гадоў палону Лембіту быў адпушчаны на свабоду. У 1217 ён заключыў саюз з Ноўгарадам супраць рыцараў. Лембіту сабраў шасцітысячнае войска эстаў і павёў яго супраць акупантаў. Загінуў 21 верасня ў баі з рыцарамі пры Пярсці каля Вільяндзі (гл. Бітва пры Вільяндзі). З хронікі вядома, што Лембіту і іншыя старэйшыны Сакалы храбра біліся, але ўрэшце вымушаны былі адступіць. Латыш Века пазнаў Лембіту, пераследваў яго, забіў і забраў яго адзенне. Галаву Лембіту крыжакі адсеклі і павезлі з сабой у Лівонію.

Ушанаванне памяці правіць

Шануецца ў Эстоніі як народны герой; у Таліне існуюць парк і вуліца Лембіта, у Суўрэ-Яані ў 1926 годзе яму быў усталяваны помнік[1]. У 2005 годзе пра тыя падзеі ў Эстоніі быў зняты мастацкі фільм «Дружына» (эст.: Malev). Таксама ў гонар Лембіту былі названы:

Зноскі

Літаратура правіць

  • Eesti ajalugu elulugudes: 101 tähtsat eestlast. Tallinn: Olion, 1997, lk-d12–13.
  • Henriku Liivimaa kroonika = Heinrici chronicon Livoniae. Tallinn: Eesti Raamat, 1982.

Спасылкі правіць