Лемяшэвіцкі сельсавет
Лемяшэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лемяшэвічы.
Лемяшэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лемяшэвічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 верасня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 514 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Качановіцкага сельсавета перададзены вёскі Крывічы, Курадава-I і Курадава-II[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лапацінскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 514 чалавек[4], з іх 94,2 % — беларусы, 3,7 % — украінцы, 1,8 % — рускія[5].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Балгары, Курадава, Лемяшэвічы, Тупчыцы, Хрысцібалавічы, Церабень, Чорнава 1, Чорнава 2.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.