Ленкаранская нізіна
Ленкаранская нізіна размешчана на паўднёвым усходзе Каўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім морам.
Шырыня 5-6 км на поўдні, 25-30 км на поўначы. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, на ўсходзе забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жалезнага дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаўнай птушак.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).