Ленінагорск
Ленінагорск (руск.: Лениногорск, татар.: Лениногорск) — горад (з 1955) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ленінагорскага раёна Татарстана. Насельніцтва 65,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1948 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на паўднёвым усходзе Татарстана, у верхнім цячэнні ракі Сцяпны Зай, за 322 км ад Казані.
Каля 70 прадпрыемстваў і арганізацый нафтаздабычы, будаўнічай прамысловасці, машынабудавання, транспарту, сувязі, лёгкай і харчовай прамысловасці. Асноўнае прадпрыемства горада — нафтагазаздабываючае ўпраўленне «Ленінагорскнафта».
Вядомыя асобы
правіць- Генадзь Васільевіч Буралкін (1938–2024) — беларускі скульптар.