Леніна (Горацкі раён)
Ле́ніна[1] (трансліт.: Lienina, руск.: Ленино) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад Горак, за 60 км на захад ад Катыні. Леніна ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Ленінскага сельсавета.
Аграгарадок
Леніна
| ||||||||||||||||||||||
Вёска стаіць на левым боку вадасховішча, утворанага на рацэ Мярэя. Вышыня мясцовасці над узроўнем мора складае 206 м.
З Горак да Леніна вядзе рэспубліканская аўтадарога Княжыцы — Горкі — Леніна Р70.
Гісторыя
правіцьДа 1918 года вёска мела назву Рама́наў. Уваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вёска належала князю Дандукову-Корсакаву. З 1772 года — ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя пражывалі больш за 1 тыс. жыхароў, дзейнічалі мураваная царква, два народныя вучылішчы, валасное праўленне, пошта. Перад вайной у вёсцы жыло 335 чалавекі ў 198 дварах[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні—снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 198 дамоў, забіта 186 чалавек[2]. 12—13 кастрычніка 1943 года недалёк ад вёскі адбылася бітва пад Леніна — першы бой польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.
У 1960-х гадах пасёлак Леніна, які з’яўляўся цэнтральная сядзібай саўгаса, стаў аб’ектам эксперыментальнай комплекснай забудовы, праект якой распрацавалі заслужаныя архітэктары БССР Г. А. Бяганская і А. П. Калніньш.
У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.
Славутасці
правіць- Музей савецка-польскай баявой садружнасці (1968 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000444
Адукацыя
правіцьВядомыя асобы
правіць- Людміла Анатольеўна Дабрыніна (нар. 1961) — беларускі эканаміст і палітык.
- Анатолій Васільевіч Анюхоўскі (нар. 1954) — беларускі палітык.
- Якаў Львовіч Сімкін (1921—1978) — савецкі мастак, графік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Леніно́ . Рама́нава
- ↑ а б Ленино (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леніна (Горацкі раён)