Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт (СПбДАБУ) (руск.: Санкт-Петербургский государственный архитектурно-строительный университет (СПбГАСУ)) — найстарэйшая ў Расіі вышэйшая навучальная тэхнічная ўстанова па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынераў, архітэктараў, будаўнікоў.

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт
(СПбДАБУ)
руск.: Санкт-Петербургский государственный архитектурно-строительный университет
Міжнародная назва Saint Petersburg State University of Architecture and Civil Engineering (SPSUACE)
Заснаваны 1832
Тып дзяржаўны
Рэктар Яўген Іванавіч Рыбноў[d]
Студэнты 11 000
Выкладчыкаў больш за 600
Краіна
Размяшчэнне  Расія,  Санкт-Пецярбург
Юрыдычны адрас 2-я Чырвонаармейская вуліца, д. 4
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт www.spbgasu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

СПбДАБУ вядзе сваю гісторыю з Вучылішча грамадзянскіх інжынераў, якое было створана ў 1832 годзе па ўказу імператара Мікалая I. У 1842 годзе вучылішча, у якім галоўнымі прадметамі былі матэматычныя і інжынерныя навукі, было аб’яднана з т.з. Архітэктарскім вучылішчам — групай пры Акадэміі мастацтваў, дзе навучалася да 50 пенсіянераў Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін, з ліку тых, хто атрымаў мастацкую адукацыю, але не маюць дастатковых ведаў у горадабудаўніцтве. Гэта новая навучальная ўстанова атрымала назву «Будаўнічае вучылішча Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін і публічных будынкаў». У 1877 годзе па новым «Палажэнні аб Будаўнічым вучылішчы», яно было прыраўнавана да вышэйшых навучальных устаноў і з 1882 года стала называцца Інстытут грамадзянскіх інжынераў (ІГІ). У савецкую эпоху назвы і яго абрэвіятуры змяняліся наступным чынам:

  • з 1924 года — Ленінградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (ЛІГІ),
  • з 1930 года — Ленінградскі інстытут камунальнага будаўніцтва (ЛІКБ),
  • з 1931 года — Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва (ЛІІКБ).
  • з 1941 года — Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ). Гэта імя ўстанова насіла больш за паўвека, аж да 1992 года, калі ў сувязі з перайменаваннем горада яна артымала назву Санкт-Пецярбургскі інжынерна-будаўнічы інстытут (СПбІБІ).

Сучасны варыянт поўнай назвы навучальнай установы (архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт) з’явіўся 21 чэрвеня 1993 года, у час агульнарасійскай кампаніі па пераназванні інстытутаў ва ўніверсітэты.

ЛІБІ ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945) і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1982), медалём «За асваенне цалінных зямель» (1963)[1].

Выпускнікі Будаўнічага вучылішча атрымлівалі званне архітэктарскага памочніка. За заслугі ў практычнай дзейнасці яны мелі права атрымаць больш высокае званне інжынера-архітэктара. Пасля пераўтварэння навучальнай установы ў Інстытут грамадзянскіх інжынераў, яго выпускнікі сталі атрымліваць званне грамадзянскага інжынера[2].

Назвы ВНУ
  • 1832—1842 гг. Вучылішча Грамадзянскіх Інжынераў пры Галоўным упраўленні шляхоў зносін і публічных будынкаў (ВГІ)
  • 1842—1882 гг. Санкт-Пецярбургскае Будаўнічае Вучылішча (БУ)
  • 1882—1892 гг. Санкт-Пецярбургскі Інстытут Грамадзянскіх Інжынераў (ІГІ)
  • 1893—1917 гг. (Пецярбургскі, Петраградскі) Інстытут Грамадзянскіх Інжынераў Імператара Мікалая I (ІГІ)
  • 1917—1924 гг. Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (ІГІ)
  • 1924—1930 гг. Ленінградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (ЛІГІ)
  • 1930—1931 гг. Ленінградскі інстытут камунальнага будаўніцтва (ЛІКБ)
  • 1931—1941 гг. Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва (ЛІІКБ)
  • 1941—1992 гг. Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ)
  • 1945—1982 гг. Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ)
  • 1982—1992 гг. Ленінградскі ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ)
  • 1992—1993 гг. Санкт-Пецярбургскі інжынерна-будаўнічы інстытут (СПбІБІ)
  • З 22 чэрвеня 1993 г. — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт (СПбДАБУ)

Факультэты

правіць
  • Аўтамабільна-дарожны
  • Архітэктурны
  • Інжынернай экалогіі і гарадской гаспадаркі
  • Будаўнічы
  • Эканомікі і кіраванні
  • Безадрыўных формаў навучання
  • Судовых экспертыз і правы ў будаўніцтве і на транспарце

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зноскі

  1. Гісторыя СПбДАБУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2018. Праверана 5 верасня 2018.
  2. Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А.В. Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 296. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.

Літаратура

правіць
  • Гр. Букешин Институт гражданских инженеров императора Николая I // Неделя строителя. — № 45. — С. 318—319.
  • Гр. Букешин Институт гражданских инженеров императора Николая I // Неделя строителя. — № 46. — С. 325—326.

Спасылкі

правіць