Ленінскі сельсавет (Горацкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Леніна.

Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Леніна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 678
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варашылаўскага сельсавета[1]. 7 верасня 2000 года ў склад новаўтворанага Ходараўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Андзекалава, Блажкі, Гарадзец, Канюхі, Логавіна, Лукі, Сафонава, Стараселле і Сцяфанава). 13 чэрвеня 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Горацкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка), а ў склад сельсавета з Ходараўскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Андзекалава, Блажкі, Канюхі і Лукі)[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ходараўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Гарадзец, Логавіна, Палішына, Сафонава, Стараселле, Сцяфанава і Ходараўка), а ў склад Паршынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка)[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1880 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1678 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-3 Об изменении границ Горского, Ленинского, Паршинского, Ходоровского сельсоветов и упразднении Горецкого сельсовета Горецкого района
  3. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.