Ленінскі сельсавет (Жабінкаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ле́нінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ленінскі.

Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ленінскі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 553
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рагозненскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рагозна. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 6 студзеня 1960 года ў склад Стрыганецкага сельсавета Брэсцкага раёна перададзена вёска Пятровічы[1]. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стрыганецкага сельсавета, з Азяцкага сельсавета перададзены вёскі Багданы, Мышчыцы, Рыкавічы, Хадасы і Чыжэўшчына[2]. 4 студзеня 1965 года з часткі сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец і Федзькавічы) утвораны Пятровіцкі сельсавет[3]. 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. У 1968 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які ў 1970 годзе атрымаў назву Ленінскі[4]. У 1970 годзе скасавана вёска Ацячызна (злілася з пасёлкам Ленінскі)[5]. 21 студзеня 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Ленінскі, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, скасавана вёска Рыкавічы (злілася з вёскай Чыжэўшчына)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2553 чалавекі[8], з іх 89,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 4,2 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 3.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 511 ад 21 снежня 1970 г. Аб назве населенага пункта, узнікшага на тэрыторыі Рагозненскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 36 (1302).
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.