Ёнчэпінг (лен)

лен у Швецыі
(Пасля перасылкі з Лен Ёнчопінг)

Лен Ёнчэпінг (шведск.: Jönköpings län) — лен, размешчаны ў цэнтральнай Швецыі ў правінцыі Смоланд. Мяжуе з ленамі Халанд, Вестра-Гёталанд, Эстэргётланд, Кальмар і Крунуберг. Цэнтральны горад — Ёнчэпінг.

Лен Ёнчэпінг
шведск.: Jönköpings län
Герб
Размяшчэнне на карце Швецыі
Літарны код F
Цэнтр Ёнчэпінг
Ландстынг Ландстынг
Плошча
 • Агульная
 • % вады
12-ы ў Швецыі
10 475 км²
 
Насельніцтва
 • Усяго (30 ліпеня 2005)
 • Шчыльнасць
5-ы ў Швецыі
329 861
31,5/км²
Утвораны 1687

Лен Ёнчэпінг размешчаны ў сярэдняй частцы паўднёвай Швецыі і з’яўляецца лагістычным і дэмаграфічным цэнтрам Скандынавіі. Гэта самая індустрыялізаваная вобласць у Скандынавіі і лічыцца найбольш спрыяльнай для камерцыйнай дзейнасці часткай Швецыі, часта званай калыскай прадпрымальніцтва.