Леон Померс (12 кастрычніка 1914, Пружаны — 7 чэрвеня 2001, Нью-Ёрк, ЗША) — піяніст, акампаніятар, педагог.

Леон Померс
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1914(1914-10-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2001(2001-06-07) (86 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, піяніст
Інструменты фартэпіяна[2]

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў заможнае яўрэйскай сям’і, ягоны бацька Абрам Памеранец валодаў піваварным заводам. Маці Фаня Памеранец. У дзяцінстве сябраваў з Менахемам Бегіным (будучы Прэм’ер-міністр Ізраіля (1977—1983)).

У перыяд 1935—1939 гадоў з’яўляўся студэнтам дзяржаўнае музыкальнае кансерваторыі ў Варшаве. Браў урокі гульні на фартэпіяна ў Філіпа Лібермана (1873—1933), затым ў Зоф’і Буцкевічавай. Гуляў у аркестры Хенрыка Варса, запісваўся на студыі «Syrena Record».

З пачаткам Другое Сусветнае Вайны здолеў пакінуць Польшчу, дабраўся праз СССР да Японіі. Затым перабраўся ў Кітай, дзе зарабіў грошай на далейшае падарожжа выкананнем рапсодыя ў стылі блюз Джорджа Гершвіна з сімфанічным аркестрам у Шанхаі, адтуль з’ехаў у Аўстралію і ў канчатковым выніку апынуўся ў ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку.

У 1954 годзе пабраўся шлюбам з Ірэнаю Перэльман, у іх нарадзілася дачка Эліс (Alice Greenwood).

У 1965 годзе скончыў бакалаўрыят Нью-Ёркскага Ўніверсітэту. У 1968 годзе атрымаў ступень майстра мастацтва ў тым жа Ўніверсітэце.

Выступаў як акампаніятар са скрыпачамі Эрыкай Марыні, Зіно Франчэскацці, Натанам Мільштэйнам, Майклам Рабінам, віяланчэлістам Янашам Старкерам і іншымі бачнымі салістамі. У пачатку 1960 гадоў выступаў з Бені Гудменам, калі знакаміты джазмэн пажадаў бліснуць сваім уменнем гуляць акадэмічны рэпертуар; запісы ансамблевых твораў Людвіга ван Бетховена, Карла Марыі фон Вебера і Іганеса Брамса з удзелам Гудмена, Померса і Беркшырскага струннага квартэта былі праз чвэрць стагоддзя адрэстаўраваны, выпушчаныя на CD і у 1987 намінаваныя на прэмію «Грэмі».

У 1968—1985 гадах выкладаў у Куінсі-Каледжы.

У 1986 годзе быў намінаваны на прэмію «Грэмі» праз Нацыянальную акадэмію мастацтва і навук[3][4][5][6].

Зноскі