Лепельскі веснік

Лепельскі веснік — штотыднёвая грамадска-эканамічная газета. Выдавалася з 21 кастрычніка 1911 г. да 24 красавіка 1912 г. у Лепелі на беларускай мове. Выйшлі 26 нумароў. Выходзіла па пятніцах.

«Лепельскі веснік»
Тып газета
Заснавана 21 кастрычніка 1911
Спыненне публікацый 24 красавіка 1912
Мова беларуская

На старонках газеты вяліся рубрыкі са звесткамі пра цэны на «рабочыя рукі» і сельскагаспадарчыя вырабы, на куплю-продаж зямлі, лесу, прадуктаў, друкаваліся адказы рэдакцыі на пытанні чытачоў.

Літаратура

правіць
  • Хаванскі, В. Друкаванае слова на Лепельшчыне / В. Хаванскі // Лепельскі край. – 2006. – 28 ліпеня. – С. 2.
  • Януш, І. Ю. Выходзілі часопіс і газета / І. Ю. Януш // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 100.

Спасылкі

правіць