«Лепельскі край» — раённая газета Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1930 года. Заснавальнікі: Лепельскі раённы выканаўчы камітэт і Лепельскі раённы Савет дэпутатаў.

«Лепельскі край»
Тып газета
Галоўны рэдактар Святлана Аляксандраўна Вазняк
Заснавана 1930
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Лепель, вуліца Ленінская, 8/65
Узнагароды
Вэб-сайт lepel-kraj.by

Гісторыя правіць

Першы нумар газеты пад назвай «Калгасная праўда» выйшаў 21 лістапада 1930 года. Выхадзіла выданне адзін раз у дэкаду і ў 1930 годзе вышла пяць нумароў.

У 1935 годзе была ўтворана Лепельская пагранічная акруга, якая ўключала ў сябе чатыры раёны — Бягомльскі, Лепельскі, Чашніцкі і Ушацкі. На тэрыторыі акругі пражывала звыш за 250 тысяч чалавек. У выніку «Калгасная праўда» стала акруговай газетай і друкавалася амаль штодзённа.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на нейкі час прыпыніўся выхад газеты. У красавіку 1942 года аднавіўся выпуск газеты і выйшла 48 нумароў за гады вайны. Пасля вайны рэдакцыя і друкарня знаходзіліся на вуліцы К. Маркса.

Восенню 1954 года яны перабраліся ў двухпавярховы будынак на вуліцы Ленінская, дзе і знаходзіцца рэдакцыя зараз.

У маі 1962 года газета пачала выходзіць пад новым загалоўкам «Ленінскі сцяг». Гэта адбылося пасля рашэння аб’яднаць два раёны — Лепельскі і Ушацкі.

У 1992 годзе газета змяніла назву на «Лепельскі край»[1].

Рэдактары правіць

  • Мітла
  • Раманавіч Пацэйка Кліменцій (?—1962)
  • Дзмітрыевіча Алексіна Івана (1962—1984)
  • I. Д. Алексін (1984—?)
  • Святлана Аляксандраўна Вазняк

Зноскі

Літаратура правіць

  • Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі — газеты «Лепельскі край», радыё і тэлебачання // Лепельскі край. — 1997. — 18 кастр. — С. 1.
  • Бяляева, Н. Газета-партызанка / Н. Бяляева // Лепельскі край. — 2005. — 18 лістап. — С. 7.
  • Ганаровая грамата — раённай газете // Ленінскі сцяг (Лепель). — 1966. — 27 снеж. — С. 1.
  • Хаванскі, В. Выдавалася на два раёны / В. Хаванскі // Лепельскі край. — 2010. — 12 мая. — С. 2.
  • Хаванскі, В. Галоўны летапісец гісторыі раёна / В. Хаванскі // Лепельскi край. — 2005. — 25 кастр. — С. 2.
  • Шаўчэнка, У. 75 гадоў у страі / У. Шаўчэнка // Лепельскі край. — 2005. — 18 лістап. — С. 1.
  • Шевченко, В. В. «Лепельскі край», районная газета / В. В. Шевченко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 40-41.
  • Этапы вялікага шляху // Ленінскі сцяг (Лепель). — 1980. — 22 лістап. — С. 1.