Лепельскі раён
Лепельскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Раён размешчаны на поўдні Віцебскай вобласці. Мяжуе з 4 раёнамі Віцебскай вобласці: Бешанковіцкім, Докшыцкім, Ушацкім, Чашніцкім, і 2 раёнамі Мінскай вобласці: Барысаўскім і Лагойскім.
Лепельскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Лепель | ||||
Кіраўнік | Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 62,88 %, руская 35,7 % Размаўляюць дома: беларуская 32,74 %, руская 64,84 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
35 367 чал.[2] (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 19,41 чал./км² (3-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 89,55 %, рускія — 7,79 %, украінцы — 1,64 %, іншыя — 1,02 %[2] |
||||
Плошча |
1 822,22[3] км² (10-е месца) |
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
ГісторыяПравіць
Утвораны 17 чэрвеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі. У 1927 годзе раён перададзены Полацкай, а 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акрузе. 20 лютага 1938 года ўвайшоў у склад Віцебскай вобласці.
ГеаграфіяПравіць
Паверхня раёна пласкахвалістая. Паўднёва-заходняя частка знаходзіцца ў межах Верхнебярэзінскай нізіны, на паўночным захадзе Пышнагорскае ўзвышша, на паўднёвым усходзе Лукомскае ўзвышша. Найвышэйшы пункт 279 м (за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Новыя Валосавічы), найбольш нізкі пункт 136 м (урэз ракі Ула на ўсход).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (паўночна-ўсходняга), сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 80-120 да 170 м; ніжэй дэвонскія да 130 м, верхне-пратэразойскія да 300 м адклады. Асноўнымі мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі раёна з’яўляюцца торф, сапрапель, гліны, пяскі і пясчана-жвіровыя адклады, мінеральная вада. Шматлікія азёры маюць значныя запасы сапрапелю.
Глебы сельгасугоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 54,7, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 23, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 8, поймавыя (алювіяльныя) 1,1, тарфяна-балотныя 13,2; паводле механічнага складу (у %): сугліністыя 50,2, супясчаныя 29, пясчаныя 7,6, тарфяныя 13,2.
На тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Бярэзінай і Заходняй Дзвіной. Найбольшыя рэкі Эса з прытокамі Байна, Свядзіца і Бярэшча, Ула (з Бярозаўкай), Зеха, на мяжы з Докшыцкім раёнам — Бярэзіна. На захадзе выток р. Сергуч. У раёне налічваецца 136 азёр. Сярод найбольшых выдзяляюцца: Лепельскае, Окана, Бярэшча, Ворань, Домжарыцкае, Бобрыца, Доўгае, Тэкліц, Астроўна, Пышна, Цеменіца, Какісіна, Дзявочае возера, Чаросава возера і інш.
На тэрыторыі пераважаюць хваёва-шыракалістыя (змешаныя) лясы. Расліннае покрыва па характары ўздзеяння на глебу і іншых прыкметах падраздзяляецца на тры фармацыі: лясную, лугавую, балоцістую. Лясы займаюць 51,3 % ад усёй тэрыторыі раёна. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаальховыя лясы. Натуральныя лугі і паша займаюць трэцюю частку тэрыторыі раёна. Пераважаюць нізінныя заліўныя лугі. Лугі і паша з’яўляюцца прыроднымі кармавымі ўгоддзямі.
НасельніцтваПравіць
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 228 населеных пунктаў.
Колькасць насельніцтва:
- 2006 — 39,5 тыс.
- 2010 — 35,3 тыс.
Буйныя населеныя пункты Лепельскага раёна: в. Баброва, в. Бароўка, в. Валосавічы, в. Грыгаравічы, вёска Домжарыцы, в. Камень, в. Лядна, в. Матырына, в. Поўсвіж, в. Слабада, в. Суша. Аграгарадкі: Вялікі Поўсвіж, Камень, Старое Лядна, Стаі, Чарэйшчына[4].
Адміністрацыйны падзелПравіць
Падзяляецца на 9 сельсаветаў: Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Горскі, Домжарыцкі, Каменскі, Лепельскі, Слабадскі, Стайскі.
Сацыяльная сфераПравіць
АдукацыяПравіць
Сетка ўстаноў адукацыі Лепельскага раёна прадстаўлена 37 установамі. З іх адна гімназія, пяць сярэдніх школ, тры базавыя школы, чатыры вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа», сямнаццаць устаноў дашкольнай адукацыі, адна пазашкольная ўстанова, адна спецыяльнай адукацыі і адзін каледж.
Ахова здароўяПравіць
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Лепельская раённая цэнтральная бальніца».
ГаспадаркаПравіць
Сельскагаспадарчая вытворчасць з’яўляецца адной з вядучых галін раёна як па аб’ёме вырабленай прадукцыі, так і па колькасці занятага працаздольнага насельніцтва. Сельскагаспадарчай вытворчасцю займаюцца 14 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, Віцебская абласная дзяржаўная сортавыпрабавальная станцыя, падсобныя гаспадаркі УА «Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй» і Мінскі завод шасцярэнь і інш. Спецыялізацыяй гаспадарак з’яўляецца вытворчасць малака і мяса буйной рагатай жывёлы з развіццём вытворчасці зерня і льнаводствам у раслінаводстве. Дамінуючае палажэнне ў структуры пасяўных плошчаў раёна займаюць збожжавыя.
У прамысловым комплексе раёна працуюць звыш 1,7 тыс. чал. Буйнейшымі прадпрыемствамі з’яўляюцца: ААТ «Малочнакансервавы камбінат» (выпускае масла, цэльнамалочную прадукцыю, сухое малако, каўбасныя вырабы, мясныя кансервы); КУПП «Прамшвеймэбля» (асноўная прадукцыя — кухонная мэбля і спецвопратка); РУСГВП «Лепельскі вопытны рамонтна-механічны завод» (выпускае абсталяванне для птушкафабрык, каробкі перамены перадач для трактара К-700, рамонтную прадукцыю для сельскай гаспадаркі); ДРУП «Лепельскі электрамеханічны завод» (вытворчасць шасцерань, ГНП з дрэва); КУП «Лепельскі камбікармовы завод», філіял РУП «Віцебскхлебпрам» «Лепельскі хлебазавод», ДЛУ «Лепельскі лясгас», УП «Каапнарыхтпрам», ААТ «Лепельскі ільнозавод».
ТранспартПравіць
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Орша — Лепель. Аўтамабільныя дарогі Мінск — Віцебск, Лепель — Полацк, Орша — Лепель, Лепель — Ула, Докшыцы — Лепель — Чашнікі, Лепель — Ушачы.
СлавутасціПравіць
- Царква Нараджэння Хрыстова ў Лепелі
- Царква ў імя Святога Велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў Лепелі
- Свята-Петрапаўлаўская царква ў в. Грыгаравічы
- Свята-Мікалаеўская царква ў в. Макараўшчына
- Касцёл Святога Казіміра ў Лепелі
- Сядзіба і парк у в. Фатынь (кан. 19 — пач. 20 ст.)
- Помнікі савецкім воінам і партызанам
- Цар-дуб у в. Тадуліна, узрост якога 400 гадоў
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Антон Васілеўскі, беларускі пісьменнік
- Уладзімір Матыль, савецкі рэжысёр
- Ф. П. Занько (1921, в. Занькі — 1979), кавалер ордэна Славы 3 ступеняў
- Уладзімір Міхно, беларускі пісьменнік
- Іван Мікітавіч Туфтаў (1912, вёска Гарадзінец — 1974), Герой Савецкага Саюза
- Вольга Хіжынкава, Міс Беларусь-2008
- Павел Уладзіміравіч Ялугін (1910, вёска Янова — 1990), Герой Савецкага Саюза
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ http://lepel.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Решение Лепельского районного Совета депутатов от 30.03.2009 № 107 «О преобразовании сельского населенного пункта Лепельского района в агрогородок»
ЛітаратураПравіць
- Лепельскі раён // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 134—137.
- Лепельскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 3. — С. 156—157.
- Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш]. — Мн., 1999. — 640 с.
СпасылкіПравіць
- Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
- Спіс населенных пунктаў Лепельскага раёна па сельсаветам
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Лепельскага раёна на сайце «Дорогами Беларуси» (руск.)
- Славутасці на партале globus.tut.by (руск.)