Лесаводства

галіна гаспадарчай дзейнасці і навука

Лесаво́дства[1] — галіна гаспадарчай дзейнасці, тэорыя і практыка вырошчвання, догляду і рацыянальнага выкарыстання і аховы лясоў.

Саджанцы хвоі звычайнай (Pinus sylvestris) і елкі еўрапейскай (Picea abies) (Фінляндыя)

Асноўныя кірункі дзейнасці: вывучэнне тыпалагічнай структуры лясоў, распрацоўка эфектыўных сістэм высечак, догляду, метадаў барацьбы са шкоднікамі і хваробамі лесу, павышэнне прадукцыйнасці лясоў, увядзенне найбольш прадукцыйных парод, узнаўленне лясных масіваў і ландшафтаў.

Тэарэтычнай базай лесаводства з’яўляецца лесазнаўства.

Лесаводства ў Беларусі правіць

Пачатак развіцця лесаводства ў Беларусі звязваецца з дзейнасцю лясных факультэтаў ВНУ і доследных лясных станцый у 1920-х гадах[1]. Сярод вучоных-лесаводаў К. Б. Ласіцкі, І. Д. Юркевіч, Ф. П. Майсеенка, В. К. Захараў, А. М. Кажэўнікаў, В. С. Пабедаў, І. Н. Рахцеенка, Ю. Дз. Сіроткін, Б. Дз. Жылкін, А. Л. Новікаў і інш.

Навукова-даследчай дзейнасцю займаюцца Інстытут лесу НАН Беларусі, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лесаводства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 422. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Ражкоў, Л. М. Лесазнаўства і лесаводства. Практыкум: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вну па спецыяльнасцях «Лясная гаспадарка», «Садова-паркавае будаўніцтва», «Лесаінжынерная справа» / Л. М. Ражкоў, К. В. Лабоха. — Мінск: БДТУ, 2009. — 245, [3] с. — ISBN 978-985-434-860-5.
  • Лесоводство // Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молд. сов. энцикл., 1989. — 406 с. : ил.; 24 см. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.) (руск.)
  • Мелехов И. С. Лесоводство. 2-е изд. доп., испр. — М.: Московкий государственный институт леса, 2003. — 320 с : ил. 46. — ISBN 5-8135-0050-2. (руск.)
  • Мелехов И. С. Лесоводство // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • ГОСТ 18486-87 Лесоводство. Термины и определения. (руск.)

Спасылкі правіць