Леслі Уайт
Ле́слі А́лвін Уайт (19 студзеня 1900 — 31 сакавіка 1975) — амерыканскі культурантраполаг. Упершыню ў замежнай гуманітарнай навуцы прымяніў тэрмін культуралогія ў кнізе «Навука аб культуры» (1949). Лічыў, што культуралогія вывучае не ўзаемадзеянне індывідаў (як сацыялогія), а элементы культуры (напрыклад, міфалогію, мастацтва, філасофію). Сцвярджаў, што менавіта культура стварыла ў людзей ілюзію ўсемагутнасці, усёведання, давала людзям пачуццё ўпэўненасці ў сваіх сілах, пераконвала ў існаванні сэнсу жыцця, надзяляла іх духоўнымі сіламі для падтрымання жыццядзейнасці. Гэтым мэтам спрыялі такія віды культуры як міфалогія, рытуал, магія, касмалагічныя сістэмы і інш.
Леслі Уайт | |
---|---|
англ.: Leslie Alvin White | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1975[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | культуралогія, этналогія, антрапалогія[4] і cultural evolution[d][4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Alexander Goldenweiser[d] |
Вядомыя вучні | Elman Service[d] |
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Leslie White // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Leslie A. White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.