Летнія Алімпійскія гульні 2008

Летнія Алімпійскія гульні 2008, афіцыйна вядомыя як Гульні XXIX Алімпіяды (2008 Summer Olympics) прайшлі ў Пекіне, сталіцы КНР, з 8 па 24 жніўня 2008 года. Некаторыя спаборніцтвы прайшлі таксама ў Ганконгу, Цяньцзіне, Цындао, Цыньхуандао, Шанхае і Шэньяне. Талісман гульняў — Дзеці ўдачы.

XXIX летнія Алімпійскія гульні
Эмблема
Горад-арганізатар Пекін
Цырымонія адкрыцця 8 жніўня 2008
Адкрываў Ху Цзіньтаа
Цырымонія закрыцця 24 жніўня 2008
Алімпійскі агонь Li Ning[d]
Алімпійская клятва Zhang Yining[d] і Huang Liping[d]
Сайт olympics.com/en/o… (англ.)
← 2004
2012 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выбар горада

правіць

Пекін быў абраны сталіцай XXIX Алімпіяды 13 ліпеня 2001 года на 112-й сесіі МАК у Маскве, апярэдзіўшы па выніках галасавання Таронта, Парыж, Стамбул і Осаку. Пасля першага тура галасавання Пекін значна апярэджваў іншых кандыдатаў. Осака набрала ўсяго 6 галасоў і была выключаная са спісу кандыдатаў. У другім туры Пекін быў падтрыманы пераважнай большасцю галасоў, таму неабходнасць у наступных турах адпала. У канчатковы спіс кандыдатаў, складзены ў 2000 годзе, не ўвайшлі іншыя 5 гарадоў, якія падавалі заяўку: Бангкок (Тайланд), Каір (Егіпет), Гавана (Куба), Куала-Лумпур (Малайзія) і Севілья (Іспанія).

Пасля перамогі ў галасаванні віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая, Лі Ланьцын, заявіў, што «перамога Пекіна ў канкурэнцыі за набыццё права арганізацыі Алімпіяды 2008 — гэта прызнанне міжнароднай супольнасцю грамадскай стабільнасці, сацыяльнага прагрэсу і эканамічнага росквіту Кітая». Раней Пекін падаваў заяўку на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года. Галасаванне праходзіла 23 верасня 1993 года ў Монтэ-Карла. Пекін лідыраваў у галасаванні ў першых трох турах, але затым прайграў Сіднею ў фінале.

Краіны-ўдзельніцы

правіць

Спіс краін, у дужках — колькасць удзельнікаў.

Цырымонія адкрыцця

правіць
 
Цырымонія адкрыцця.

Цырымонія адкрыцця Гульняў адбылася 8 жніўня.

Кальцавы экран, выкарыстаны на цырымоніі адкрыцця Гульняў, мае памеры 14 на 492 метра і стаў самым вялікім з некалі выкарыстаных у імпрэзах. Фарміраваннем малюнка на экране займаюцца 63 відэапраектары Christie CP2000-ZX пад кіраваннем кластара медыасервераў Axon. У якасці аперацыйнай сістэмы выкарыстоўваецца дапрацаваны Windows XP Embedded з усталяванымі Framework NET 2.0, DirectX і DirectShow.

Каляндар

правіць
Цырымонія адкрыцця Кваліфікацыя спаборніцтваў Фіналы спаборніцтваў Цырымонія закрыцця
Жнівень 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 Медалі
Цырымоніі
Акадэмічнае веславанне 7 7 14
Бадмінтон 1 2 2 5
Баскетбол 1 1 2
Бейсбол 1 1
Бокс 5 6 11
Барацьба 2 2 3 2 2 2 2 3 18
Веласпорт 1 1 2 1 3 1 2 3 2 1 1 18
Воднае пола 1 1 2
Валейбол 1 1 1 1 4
Гандбол 1 1 2
Веславанне на байдарках і каноэ 2 2 6 6 16
Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 14
Конны спорт 2 1 1 1 1 6
Лёгкая атлетыка 2 4 6 6 5 3 6 7 7 1 47
Настольны тэніс 1 1 1 1 4
Парусны спорт 2 1 2 2 2 2 11
Плаванне 4 4 4 4 4 4 4 4 1 1 34
Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
Скачкі на батуце 1 1 2
Сінхроннае плаванне 1 1 2
Сучаснае пяцібор'е 1 1 2
Сафтбол 1 1
Спартыўная гімнастыка 1 1 1 1 4 3 3 14
Стральба 2 2 2 2 1 2 1 2 1 15
Стральба з лука 1 1 1 1 4
Тэніс 2 2 4
Трыятлон 1 1 2
Тхэквандо 2 2 2 2 8
Цяжкая атлетыка 1 2 2 2 2 2 1 1 1 1 15
Фехтаванне 1 1 1 1 2 1 1 1 1 10
Футбол 1 1 2
Хакей на траве 1 1 2
Мастацкая гімнастыка 1 1 2
Медалі 7 14 13 19 17 17 16 30 34 18 20 11 23 20 31 12 302
Жнівень  6  7  8  9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24

Медальны залік

правіць
 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1   Кітай*‡ 48 21 29 98
2   ЗША 36 38 36 110
3   Расія 22 17 23 62
4   Вялікабрытанія 19 13 15 47
5   Германія 16 10 15 41
6   Аўстралія 14 15 17 46
7   Рэспубліка Карэя 13 10 8 31
8   Японія 9 6 10 25
9   Італія 8 9 10 27
10   Францыя 7 16 19 42
11   Нідэрланды 7 5 4 16
12   Украіна 7 4 13 24
13   Кенія 6 4 4 14
14   Ямайка 6 3 2 11
15   Іспанія 5 10 3 18
16   Румынія 4 1 4 9
17   Эфіопія 4 1 2 7
18   Канада 3 9 7 19
19   Польшча 4 5 2 11
20   Венгрыя 3 5 2 10
21   Нарвегія 3 5 1 9
22   Бразілія 3 4 9 16
23   Беларусь 3 4 7 14
24   Чэхія 3 3 1 7
25   Новая Зеландыя 3 2 4 9
26   Грузія 3 2 2 7
27   Славакія 3 2 1 6
28   Куба 2 10 12 24
29   Данія 2 2 3 7
30   Манголія 2 2 0 4
  Тайланд 2 2 0 4
32   Швейцарыя 2 1 4 7
33   Паўночная Карэя 2 1 3 6
34   Аргенціна 2 0 4 6
35   Мексіка 2 0 1 3
36   Бельгія 2 0 0 2
37   Казахстан 1 3 4 8
38   Турцыя 1 3 3 7
39   Зімбабвэ 1 3 0 4
40   Славенія 1 2 2 5
41   Азербайджан 1 1 4 6
42   Балгарыя 1 1 3 5
  Інданезія 1 1 3 5
  Узбекістан 1 1 3 5
45   Фінляндыя 1 1 2 4
46   Латвія 1 1 1 3
47   Дамініканская Рэспубліка 1 1 0 2
  Эстонія 1 1 0 2
  Партугалія 1 1 0 2
50   Індыя 1 0 2 3
51   Іран 1 0 1 2
52   Камерун 1 0 0 1
  Панама 1 0 0 1
  Туніс 1 0 0 1
55   Швецыя 0 4 1 5
56   Літва 0 3 2 5
57   Харватыя 0 2 3 5
58   Нігерыя 0 2 2 4
59   Грэцыя 0 2 1 3
60   Трынідад і Табага 0 2 0 2
61   Аўстрыя 0 1 2 3
  Ірландыя 0 1 2 3
  Сербія 0 1 2 3
64   Алжыр 0 1 1 2
  Багамы 0 1 1 2
  Калумбія 0 1 1 2
  Кыргызстан 0 1 1 2
  Марока 0 1 1 2
  Таджыкістан 0 1 1 2
70   Чылі 0 1 0 1
  Эквадор 0 1 0 1
  Ісландыя 0 1 0 1
  Малайзія 0 1 0 1
  Сінгапур 0 1 0 1
  ПАР 0 1 0 1
  Судан 0 1 0 1
  В’етнам 0 1 0 1
78   Арменія 0 0 5 5
79   Тайвань 0 0 4 4
80   Афганістан 0 0 1 1
  Егіпет 0 0 1 1
  Ізраіль 0 0 1 1
  Маўрыкій 0 0 1 1
  Малдова 0 0 1 1
  Тога 0 0 1 1
  Венесуэла 0 0 1 1
Усяго 297 294 341 932

Цікавыя факты

правіць
  • Падчас эстафеты Алімпійскага агню па розных краінах Еўропы, нягледзячы на процідзеянне паліцыі, праводзіліся шматлікія спробы прыхільнікамі незалежнасці Тыбета заблакаваць эстафету і нават пагасіць агонь. Для гэтага выкарыстоўваліся партатыўныя вогнетушыцелі. Аднойчы, у Францыі, пагасіць Алімпійскі агонь атрымалася, але ён быў адразу ж запалены ад рэзервовага.
  • У Кітаі выпушчаныя ў продаж 10 000 маляўнічых афіцыйных эмблем Гульняў на ракавінах вустрыцаў.
  • Каб удзельнічаць у Алімпіядзе, не ўключаная ў алімпійскую каманду ЗША амерыканская баскетбалістка Бекі Хаман, якая гуляе ў маскоўскім ЦСКА, змяніла грамадзянства і стала грамадзянкай Расіі.
  • На час правядзення Алімпіяды пекінскія ўлады далі распараджэнне рэстаранам горада выключыць з меню традыцыйныя стравы з сабакаў.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць