Летнія Паралімпійскія гульні 2016

Летнія Паралімпійскія гульні 2016 (афіцыйна — XV Паралімпійскія летнія гульні) пройдуць з 7 па 18 верасня 2016 года ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Будуць разгуляны 528 камплектаў у 22 відах спорту. Упершыню будуць праведзены спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ і па трыятлоне. Спаборніцтвы пройдуць на тых жа пляцоўках, якія былі выкарыстаны для летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года.

XV летнія Паралімпійскія гульні 2016
Горад-арганізатар Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Бразілія
Краіны-ўдзельніцы 176
Колькасць атлетаў 4350
Разыгрываецца медалёў 528 камплектаў
у 22 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 7 верасня 2016
Цырымонія закрыцця 18 верасня 2016
Стадыён Маракана
Сайт paralympic.org/ri… (англ.)
2020 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краіны-ўдзельніцы правіць

Краіны-ўдзельніцы

Адхіленне расійскай зборнай правіць

7 жніўня 2016 года Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) абвясціў пра рашэнне адхіліць ад Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўсю зборную Расіі[1]. Такое рашэнне было прынята на падставе дакладу Мак-Ларэна, у якім сцвярджаецца, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[1][2]. Паралімпійскі камітэт Расіі спрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе, аднак 23 жніўня той адмовіў у задавальненні апеляцыі Паралімпійскага камітэта Расіі[3][4].

У сувязі з адхіленнем расійскай зборнай ад удзелу ў Летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года расійскія тэлеканалы адмовіліся ад іх трансляцыі. 6 верасня 2016 года тэлеканал МАТЧ-ТБ адмовіўся ад трансляцыі Паралімпійскіх гульняў 2016 з-за адсутнасці на гульнях расійскай зборнай, а адпаведна і цікавасці аўдыторыі Расіі. Замест Паралімпійскіх гульняў 2016 канал будзе трансляваць спаборніцтвы расійскіх спартсменаў паміж сабой[5].

На цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2016 член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін пранёс сцяг Расіі на працягу чвэрці круга па стадыёне, перш чым сцяг у яго адабралі арганізатары. Учынак Фомачкін падтрымалі прадстаўнікі Беларусі і Расіі[6].

Каляндар правіць

 ●  Цырымонія адкрыцця  ●  Кваліфікацыя спаборніцтваў  ●  Фіналы спаборніцтваў  ●  Цырымонія закрыцця
Верасень 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 Медалі
  Цырымоніі
  Акадэмічнае веславанне 4 4
  Баскетбол седзячы 1 1 2
  Бочэ 3 4 7
  Веласпорт 4 5 5 3 8 8 8 9 50
  Верхавая язда 1 2 2 6 11
  Валейбол седзячы 1 1 2
  Галбол 2 2
  Веславанне на байдарках і каноэ 6 6
  Дзюдо 4 4 5 13
  Лёгкая атлетыка 10 20 16 19 14 19 14 19 16 25 5 177
  Настольны тэніс 5 8 8 4 4 29
  Парусны спорт 3 3
  Паўэрліфтынг 2 3 3 3 3 3 3 20
  Плаванне 16 16 14 15 16 15 15 14 16 15 152
  Рэгбі седзячы 1 1
  Стральба 2 2 2 1 1 2 2 12
  Стральба з лука 1 1 1 1 1 2 2 9
  Тэніс седзячы 1 1 2 2 6
  Трыятлон 3 3 6
  Фехтаванне седзячы 2 4 4 2 2 14
  Футбол (па 5 чалавек) 1 1
  Футбол (па 7 чалавек) 1 1
Медалі 0 38 50 48 54 48 54 50 54 65 61 6 528
Верасень 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Спонсары правіць

Сусветныя паралімпійскія партнёры
Афіцыйныя фундатары гульняў 2016
Афіцыйныя памочнікі гульняў 2016
Афіцыйныя пастаўшчыкі гульняў 2016

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць