Летнія Паралімпійскія гульні 2020
Летнія Паралімпійскія гульні 2020 (афіцыйна — XVI Паралімпійскія летнія гульні) — мультыспартыўныя спаборніцтвы, якія мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе, але былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[2]. Гульні ўрачыста адкрыліся 24 жніўня 2021 года і працягваліся да 5 верасня[3]. Спаборніцтвы ішлі на тых самых аб'ектах, дзе праходзілі Летнія Алімпійскія гульні 2020. Арганізатары вырашылі праводзіць Гульні без гледачоў па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі.
XVI Паралімпійскія летнія гульні | |
---|---|
Горад-арганізатар | Токіа |
Цырымонія адкрыцця | 24 жніўня 2021 |
Адкрываў | Нарухіта |
Цырымонія закрыцця | 5 верасня 2021 |
Алімпійскі агонь | Yui Kamiji[d] |
Алімпійская клятва | Shingo Kunieda[d][1], Yumiko Taniguchi[d], Rie Urata[d] і Nobuyuki Azuma[d] |
Сайт | olympics.com/toky… (англ.) (фр.) (кіт.) (кар.) (ісп.) (хіндзі) (яп.) |
← 2016 2024 → | |
![]() |
Цырымонія адкрыцця
правіцьЦырымонія адкрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 24 жніўня 2021.
Медальны залік
правіцьУсяго на Паралімпіядзе ў Токіа было разыграна 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Перамогу ў агульным медальным заліку атрымала каманда Кітая, якая заваявала 96 залатых, 60 сярэбраных і 51 бронзавую ўзнагароду. Другой стала зборная Вялікабрытаніі (41-38-45), трэцяй — ЗША (37-36-31), чацвёртай — Расіі (36-33-49)[4]. Беларусь на гульнях у шасці відах спорту прадстаўлялі 20 спартсменаў, якія заваявалі сем медалёў[5].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ https://www.daviscup.com/en/news/320456.aspx
- ↑ euronews.com
- ↑ "Tokyo Olympics and Paralympics: New dates confirmed for 2021". BBC Sport. 30 March 2020. Праверана 30 March 2020.
- ↑ Агонь Паралімпіяды ў Токіа згашаны на цырымоніі закрыцця Гульняў
- ↑ Параалімпійскія гульні — вынікі турніра. Спаборніцтвы, дзе ніхто не прайграе
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Летнія Паралімпійскія гульні 2020
- Афіцыйны сайт Архівавана 28 жніўня 2021.