Лех Валенса

Лех Вале́нса (польск.: Lech Wałęsa, 29 верасня 1943; в. Папова, Данцыг — Заходняя Прусія, Германія, цяпер Куяўска-Паморскае ваяводства, Польшча) — польскі дзяржаўны дзеяч і прафсаюзны актывіст. Адзін з заснавальнікаў і лідараў «Салідарнасці», першага незалежнага прафсаюза на тэрыторыі Савецкага блока. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1983 года і першы абраны Прэзідэнт Трэцяй Польскай рэспублікі з 1990 да 1995 года.

Лех Валенса
польск.: Lech Wałęsa
Lech Walesa - 2009.jpg
Асабісты герб Леха Валенсы, як кавалера ордэна Серафімаў[1]
Асабісты герб Леха Валенсы, як кавалера ордэна Серафімаў[1]
Сцяг2-і Прэзідэнт Польшчы
23 снежня 1990 — 23 снежня 1995
Папярэднік Войцех Ярузельскі
Пераемнік Аляксандр Квасьнеўскі
Нараджэнне 29 верасня 1943(1943-09-29)[2][3][…] (79 гадоў)
Жонка Данута Валенса
Дзеці Яраслаў Валенса
Веравызнанне каталік
Партыя Салідарнасць
Член у
Дзейнасць палітык, электраманцёр, прафсаюзны дзеяч, дысідэнт, палітычны актывіст, актывіст
Аўтограф Lech Walesa Signature.svg
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Лех Валенса быў электрыкам па прафесіі і неўзабаве пасля пачатку працы ў Гданьску на суднабудаўнічым заводзе імя Леніна (затым Гданьская суднаверф) стаў прафсаюзным актывістам, за што падвяргаўся пераследу з боку камуністычных уладаў, змяшчаўся пад нагляд, быў звольнены ў 1976 годзе і некалькі разоў быў арыштаваны. У жніўні 1980 года адыграў важную ролю ў палітычных перамовах, якія прывялі да новага Гданьскага пагаднення паміж страйкоўцамі і ўрадам. Стаў адным з заснавальнікаў прафсаюзнага руху «Салідарнасць».

У канцы 1981 года, пасля таго, як рэжым генерала В. Ярузельскага абвясціў у Польшчы ваеннае становішча, а «Салідарнасць» была абвешчана па-за законам, зноў быў арыштаваны, зняволены ў турму амаль на год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1983) за дзейнасць у падтрымку правоў працоўных.

Пасля вызвалення працягваў сваю актыўнасць і займаў бачнае месца ў падрыхтоўцы пагаднення Польскага круглага стала з удзелам «Салідарнасці», якое прывяло да паўсвабодных парламенцкіх выбараў у чэрвені 1989 года.

На ўсеагульных выбарах 1990 года балатаваўся на адноўленую пасаду Прэзідэнта Польшчы і быў абраны. Кіраваў пераходам Польшчы ад камунізму да пост-камуністычнай дзяржавы. Перад ім стаялі цяжкія праблемы палітычнай нестабільнасці і пераходу Польшчы да вольнай рыначнай эканомікі. Яго папулярнасць аслабла і роля ў польскай палітыцы паменшылася пасля таго, як ён прайграў некалькі адсоткаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах 1995 года Аляксандру Квасьнеўскаму.

Лех Валенса ўдзельнічае ў міжнародным палітычным жыцці. Чытае лекцыі па гісторыі і палітыцы ў Польшчы і за мяжой.

На пачатку ХХІ ст. у адкрытых архівах Службы бяспекі была знойдзена асабістая справа сакрэтнага супрацоўніка «Болека», ім, як мяркуецца, мог быць Лех Валенса. Былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» заявіў, што ўсе дакументы падробленыя[5].

Зноскі

  1. Аўтар герба А. Хеймоўскі
  2. а б http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/peace/laureates/1983/walesa-facts.html
  3. Lech Wałęsa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lech Wałęsa // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. polskieradio.pl