Лешак Калакоўскі
Лешак Правім Лешак Калакоўскі (польск.: Leszek Kołakowski; 23 кастрычніка 1927, г. Радам, Польшча — 17 ліпеня 2009) — польскі філосаф. Член Польскай АН з 1991.
Лешак Калакоўскі | |
---|---|
польск.: Leszek Kołakowski | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 2009[3][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, педагог, выкладчык універсітэта, пісьменнік, historian of ideas |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
прэмія Эразма[d] (1983) Прэмія міру кнігагандляроў Германіі (16 кастрычніка 1977) стыпендыя Мак-Артура (люты 1983) Джэферсанаўская лекцыя[d] (1986) прэмія Клюге[d] (2003) Іерусалімская прэмія[d] (2007) Gordon J. Laing Award[d] (1991) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1964—68). У 1966 выключаны з Польскай аб'яднанай рабочай партыі. У 1968 (пасля сакавіцкіх студэнцкіх дэманстрацый) пазбаўлены кафедры, эмігрыраваў. 3 1970 прафесар Оксфардскага ўніверсітэта.
У сваіх поглядах першапачаткова прыхільнік марксізму, пазней яго крытык. Даследуе праблемы гісторыі, філасофіі, філасофіі культуры (асабліва рэлігіі), аксіялогіі і гнасеалогіі. Аўтар фундаментальнай працы «Галоўныя плыні марксізму. Узнікненне — развіццё — распад» (т. 1—3, 1976—78), прысвечанай гісторыі марксізму. Сярод іншых прац: «Светапогляд і штодзённае жыццё» (1957), «Пазітывісцкая філасофія» (1966), «Культура і фетышы» (1967), «Прысутнасць міфа» (1972), «Гусерль і пошукі пэўнасці» (1975), «Рзлігія: калі Бога няма» (1982), «Horror metaphysicus» (1988), «Цывілізацыя на лаве падсудных» (1990).
Зноскі
- ↑ а б White M. L. Leszek Kolakowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leszek Kołakowski // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://polskieradio.pl/thenews/national/artykul112297_leszek_kolakowski_dies.html — Польскае Радыё.
- ↑ а б Leszek Kolakowski dies at 81; exiled Polish philosopher — Los Angeles Times.
- ↑ A Missed Opportunity: Leszek Kolakowski in Berkeley — Academic Search.
- ↑ The Red Flag: Communism and the Making of the Modern World — New Statesman.
- ↑ а б Leszek Kolakowski: Polish-born philosopher and writer who produced seminal critical analyses on Marxism and religion — The Independent.
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=KO%C5%81AKOWSKI,%20Leszek%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
Літаратура
правіць- Мазоўка Н. Калакоўскі // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.
- Piwowarczyk B. Odczytać Kołakowskiego. Problem Boga, człowieka, religii, Kościoła. Częstochowa 1992. ISBN 83-85438-01-7
- Kłoczowski J. A. Więcej niż mit. Leszka Kołakowskiego spory o religię. Kraków, 1994. ISBN 83-7006-262-8