Лешак Чорны
Лешак Чорны (польск.: Leszek Czarny; каля 1241 — 30 верасня 1288) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.
Лешак Чорны Leszek Czarny | ||
Уяўны партрэт XIX стагоддзя | ||
| ||
---|---|---|
1279 — 1288 | ||
Папярэднік | Баляслаў V Сарамлівы | |
Пераемнік | Генрых IV Пробус | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | 1241 Брэст-Куяўскі | |
Смерць | 30 верасня 1288 Кракаў | |
Род | Пясты | |
Бацька | Казімір Куяўскі | |
Маці | Канстанцыя Уроцлаўская | |
Жонка | Агрыпіна Расціслаўна | |
Лешак быў унукам Конрада Мазавецкага, сынам Казіміра I Куяўскага і Канстанцыі Уроцлаўскай, і братам Уладзіслава Лакетка. Ён быў князем серадзкім (з 1261), ленчыцкім (з 1267), інаўроцлаўскім (у 1273—1278 гг.), кракаўскі і сандамірскім (з 1279).
У 1265 годзе Лешак Чорны ажаніўся з Агрыпінай Расціслаўнай (пам. 1305), дачкой Расціслава Славанскага і Ганны Венгерскай. У 1271 Агрыпіна падала на развод, абвінаваціўшы мужа ў імпатэнцыі. Дзяцей у іх не было.
У 1287 ва ўладанні Лешак ўварваліся нагайцы пад правадырствам Кара-Нагай-хана, аднак узяць Кракаў не змаглі. Сам князь тым часам хаваўся ў Венгрыі.
Лешак Чорны сканаў у Кракаве, дзе і быў пахаваны.