Леякарпус ломкі (Leocarpus fragilis) — від слізевікоў сямейства фізаравых.

Леякарпус ломкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leocarpus fragilis (Dicks.) Rostaf.


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  289947
EOL  1007175
MB  207070

Апісанне правіць

Вегетатыўнае цела (плазмодый) пеністай кансістэнцыі, жоўта-аранжавае. Спарангіі цесна скучаныя або ў пучках 2-4 мм вышынёй, грушападобныя або кароткацыліндрычныя, зрэдку амаль шарападобныя, сядзячыя або часцей вісячыя на белаватай ножцы, буравата жоўтыя ці каштанава-карычневыя. Споры шчаціністыя, у масе чорныя.

Арэал і экалогія правіць

Пашыраны ў лясных біяцэнозах па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляецца ў хвойных, мяшаных, драбналістых лясах у тоўшчы гнілых пнёў, бярвення, пад апалай карой, на лясным подсціле і інш. Сапратроф.

Літаратура правіць

  • Леякарпус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 168.