Леўарт (герб)

шляхецкі герб

«Леўарт» (польск.: Lewart, Leopardus, Walny, Waliu-szy) — шляхецкі і дваранскі герб, якім карысталіся 74 роды Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы і Расіі.

Апісанне правіць

У чырвоным (іншы варыянт — блакітным) поле звернуты направа стаячы на задніх лапах леапард, з высунутай языкам і паднятымі пярэднімі лапамі; на галаве ў яго карона. Тая ж постаць і на шлеме. [1]

Эмблема гэта перайшла ў Польшчу з Нямеччыны ў палове XII стагоддзі пры Казіміру II Справядлівым [2]. Зацверджаны гэты герб у 1417 году. Герб Леўарт (ужываюць Бронеўскіе, Скварцы, Токарскіе) занесены ў Частку 3 Гербовніка дваранскіх родаў Царства Польскага (стар. 78).

Выкарыстоўваюць правіць

Бакоўскі (Bakowski), Бескіфірлей (Beskifirlej), Беланскіфірлей (Bielanskifirlej), Бохотніцкі (Bochotnicki), Борышкоўскі (Boryszkowski), Бронеўскі (Broniewski), Бунскі (Bunski), Дуброўскі (Dubrowski), Эвертсы (Ewerts), Эвертскі (Ewertski), Фірлей (Firley), Голітэй (Golitej), Гослаўскі (Goslawski), Горскі ці Гурскі (Gorski albo Gurski), Гаупты (Haupt), Яхны (Jachna), Езерскі (Jezierski), Кіжэвічы (Kiżewicz), Кіжэўскі (Kiżewski), Княжышчы (Kniażyszcza albo Kniażyszcze), Конарскі (Konarski), Крупскі (Krupski), Крвацкі (Krwacki), Крватскі (Krwatski), Ламфрыды (Lamfryd), Лерканы (Lerkan), Левандоўскі (Lewandowski), Леўарты (Lewart), Леўартовічы (Lewartowicz), Леўартоўскі (Lewartowski), Леўінскі (Lewinski), Ліберы (Liber), Ліўскі (Liwski), Льуоўскі (Lwowski), Лашчы (Laszcz), Лакоцкі (Lakocki), Маеры (Majer), Марцушоўскі (Marcuszowski), Марчушоўскі (Marczuszowski), Маркушэўскі (Markuszewski), Маркушоўскі (Markuszowski), Меглеўскі ці Мелгеўскі (Meglewski albo Melgiewski), Меглоўскі (Meglowski), Мелгвінскі (Melgwinski), Мотыцкі (Motycki), Нейманоўскі (Nejmanowski), Опоцкі (Opocki), Пахньоўскі (Pachniowski), Петэй (Petej), Петы (Pety), Подоленскі (Podolenski), Подолінскі (Podolinski), Пухньоўскі (Puchniowski), Скварцы (Skwarc), Скварчы (Skwarcz), Шлапы (Szlapa), Токарскі (Thokarski albo Tokarski), Трэцыушы (Trecyusz), Тулоўскі (Tulowski), Тычыны (Tyczyna), Уездзкі (Ujezdzki), Вальтэры (Walter), Вежханоўскі (Wierzchanowski), Водополы (Wodopol), Водполы (Wodpol), Войткевічы (Wojtkiewicz), Вольскі (Wolski), Ушэлачынскі (Wszelaczynski), Закжэўскі (Zakrzewski).

Заўвагі правіць

  1. Encyklopedia powszechna Samuela Orgelbranda, t. 9, Warszawa 1901, s. 276 (польск.)
  2. Лакиер А.Б., "Русская геральдика", СПБ, 1855 г. часть § 91, № 138 (руск.)

Літаратура правіць

  • Bartosz Paprocki. Herby rycerstwa polskiego. Krakow, 1584. (польск.)
  • Simon Okolski. Orbis Polonus. Krakow, 1642. T.1-3. (польск.)
  • Ks. Kacper Niesiecki. Herby i familie rycerskie tak w Koronie jako y w W.X.L. Lwow, 1728. (польск.)

Спасылкі правіць