Адкрыць галоўнае меню

Леў Іванавіч Камароў (19382001) — прафесар, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ з 1973 па 1983 гг.

Леў Іванавіч Камароў
Дата нараджэння 1938
Дата смерці 2001
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1960 годзе. У 19601963 займаўся ў аспірантуры фізічнага факультэта па спецыяльнасці «тэарэтычная фізіка». Пасля заканчэння аспірантуры стаў працаваць асістэнтам кафедры ядзернай фізікі БДУ. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Аптычныя і нейтронныя спектры як крыніца інфармацыі аб руху малекул у вадкасцях». У 1967 годзе стаў дацэнтам кафедры ядзернай фізікі. У 1973 годзе абраны загадчыкам кафедры тэарэтычнай фізікі. З 1983 года працаваў дацэнтам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Непертурбацыйныя метады тэарэтычнага даследавання фізічных сістэм». У 1988 годзе яму прысвойваецца званне прафесара кафедры тэарэтычнай фізікі і кафедры ядзернай фізікі. Працаваў прафесарам на кафедры тэарэтычнай фізікі да выхаду на пенсію ў 2000 годзе.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Асноўныя навуковыя работы Л. І. Камарова датычацца фізікі кандэнсаванага стану, квантавай механікі і квантавай тэорыі поля. Ім распрацаваныя непертурбацыйныя метады развязвання задач квантавай механікі і квантавай тэорыі поля, гэтыя метады ўжываюцца нават тады, калі немагчыма выкарыстоўваць тэорыю ўзбурэнняў. Ён з'яўляецца аўтарам больш за 100 артыкулаў у навуковых часопісах.

Зноскі

СпасылкіПравіць