Леў Абрамавіч Альпяровіч
Леў Абрамавіч Альпяровіч (4 (16) снежня 1874, в. Куранец, цяпер Вілейскі раён — 1913) — жывапісец[1].
Леў Абрамавіч Альпяровіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 (16) снежня 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1913 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт і пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Іван Пятровіч Трутнеў[d] і Ілья Яфімавіч Рэпін |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Вільні ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева (1890—1892). Скончыў Адэскую рысавальную школу (1896) і Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1902). Вучань І. Рэпіна.
Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў жыў і працаваў у Мінску[1]. Выкладаў у Мінскім прыватным мужчынскім яўрэйскім рэальным вучылішчы (1912—1913). Удзельнік выставак з 1902.
Памёр у Мінску.
ТворчасцьПравіць
Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы («Вечар у сям’і», «Краўчыха», «Муляры», «Прачка», «Партрэт старой», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Дзяўчына ў чырвонай шалі») блізкія да твораў перасоўнікаў. Многія працы маюць характар незавершаных эскізаў («Падпольная сходка», «Мыццё бялізны» і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на персанальнай выстаўцы ў Мінску ў 1939[1].
Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя лiтаратуры і мастацтва Беларусi в 5-ти томах. Т.1, стр.94.
- Леў Альпяровіч. З серыі « Славутыя мастакі з Беларусі». Аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцяхоўская. Мінск. Выдавецтва « Беларусь». 2014. З іл.
СпасылкіПравіць
- Альперович Лейба (Лев) Абрамович Архівавана 3 снежня 2013. (руск.)
- Минский художник Альперович Лев (Лейба) Абрамович . Соцреализм. Киевский клуб коллекционеров.