Леў Абрамавіч Плоткін

Леў Абрамавіч Плоткін (28 снежня 1905, Гомель — 15 красавіка 1978, Ленінград) — савецкі літаратуразнавец, літаратурны крытык, Доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).

Леў Абрамавіч Плоткін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 снежня 1905 (10 студзеня 1906)[1], 1906[2] ці 10 студзеня 1906(1906-01-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1978(1978-04-15)[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філолаг, гісторык, літаратуразнавец
Грамадская дзейнасць
Партыя

Біяграфія правіць

Скончыў літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Асістэнт, дацэнт кафедры рускай літаратуры Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1934). Вучобу ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай у газеце «Камуна» (адзін час рэдагаваў літаратурны дадатак да яе — «Тыдзень»). Актыўны ўдзельнік літаратурна-грамадскага жыцця Варонежа. Удзельнічаў у арганізацыі часопіса «Пад'ём» (1931), быў членам яго рэдакцыйнай калегіі і сталым аўтарам.

З 1936 жыў у Ленінградзе. З 1938 г. намеснік дырэктара Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі Дом)  (руск.), у 1949—1971 гг. прафесар кафедры савецкай літаратуры Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта.
Аўтар каля 15 кніг, у тым ліку некалькіх кніг пра Д. І. Пісарава, літаратурна-крытычных нарысаў пра В. Панову (1962), Д. Граніна (1975). Пасмяротна выйшаў зборнік артыкулаў «Пісьменнік і эпоха» (Ленінград, 1981).

Зноскі

Спасылкі правіць