Леў Аляксандравіч Ільін
Леў Аляксандравіч Ільін (руск.: Лев Александрович Ильин; 13 (25) чэрвеня 1879, Тамбоўская губерня — 11 снежня 1942, Ленінград) — расійскі і савецкі архітэктар, горадабудаўнік.
Леў Аляксандравіч Ільін | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктар |
Дата нараджэння | 13 (25) чэрвеня 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1942[1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1897—1902 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў.
У 1903 годзе для працягу навучання паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча Імператарскай Акадэміі мастацтваў (майстэрня Л. Бенуа). Пачаў працу ў архітэктурным атэлье В. А. Касякова, затым працаваў самастойна.
З 1902—1903 гадоў вёў актыўную грамадскую дзейнасць, далучыўся да працы Таварыства грамадзянскіх інжынераў і Пецярбургскага Таварыства архітэктараў-мастакоў, з 1903 года пачаў публікавацца ў спецыялізаваных часопісах па архітэктуры. У 1907 годзе стаў членам Камісіі па вывучэнні і апісанні Старога Пецярбурга пры Таварыстве архітэктараў-мастакоў (з 1909 года — Музея Старога Пецярбурга). У 1904—1917 гадах быў архітэктарам Ксенінскага жаночага інстытута, выкладаў у 1905—1908 гадах на Жаночых архітэктурных курсах В. Ф. Раманавай, затым з 1913 па 1919 г. — на Вышэйшых жаночых курсах архітэктурных ведаў Багаевай.
У сакавіку 1908 года стварыў праект перабудовы Панцеляймонаўскага моста цераз р. Фантанку. З гэтага часу праца Л. А. Ільіна будуецца па прынцыпе ансамблевага падыходу да будаўніцтва ў цэнтры горада.
У 1930—1936 гг. Л. А. Ільін працаваў над праектам планіроўкі Баку, а таксама Петразаводска, Іванава, Яраслаўля і інш. гарадоў. У 1938 годзе Л. А. Ільін быў адхілены ад працы, зацкаваны ў друку і на партыйных сходах.
Член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1941). Прафесар (1941). 11 снежня 1942 года загінуў на вуліцы падчас бамбардзіроўкі Ленінграда нямецкай авіяцыяй. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак у Ленінградзе.
Зноскі
- ↑ Ильин Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Ильин Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1