Леў Васіль Сапега
Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1691).
Леў Васіль Сапега Leon Bazyli Sapieha | ||
![]() | ||
Леў Васіль Сапега | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1681 — 9 лістапада 1686 | ||
Папярэднік | Дамінік Мікалай Радзівіл | |
Пераемнік | Казімір Уладзіслаў Сапега | |
| ||
1684 — 9 лістапада 1686 | ||
Папярэднік | Мацей Гасеўскі | |
Пераемнік | Матэвуш Ромер | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | афіцэр | |
Нараджэнне | 20 сакавіка 1652 | |
Смерць | 9 лістапада 1686 (34 гады)
| |
Род | Сапегі | |
Бацька | Павел Ян Сапега | |
Маці | Ганна Барбара Копаць | |
Жонка | няма | |
Дзеці | няма | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал | |
БіяграфіяПравіць
У 1663-1668 гадах вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля падарожнічаў па Еўропе, быў у тым ліку ў Парыжы. Каля 1673 вярнуўся на радзіму. Быў паслом на соймы 1678, 1681 і 1683. Стольнік вялікі літоўскі з 1679, надворны падскарбі літоўскі з 1681.
Браў удзел у Венскім паходзе 1683. У 1684 стаў таксама генералам літоўскай артылерыі. Памёр 9 лістапада 1686 у Варшаве пасля выпадковага стрэлу з пісталету.
Сям'яПравіць
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, малодшы сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Францішка Стэфана.
Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў Васіль Сапега
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай