Леў Мееравіч Лейтман

Леў Ме́еравіч Ле́йтман (23 сакавіка 1896, Петрыкаў — 20 верасня 1974, Мінск) — беларускі графік і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967). Удзельнік Другой сусветнай вайны.

Леў Мееравіч Лейтман
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 сакавіка 1896(1896-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1974(1974-09-20) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Фрына Львоўна Лейтман[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт і нацюрморт
Вучоба
Уплыў Юдаль Пэн
Уплыў на Абрам Іосіфавіч Кроль і Адольф Самойлавіч Гугель
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Петрыкаве Мінскай губерні (цяпер горад у Гомельскай вобласці) у сям’і служачага, хутка разам з бацькамі пераехаў у Гарадок Віцебскай губерні, дзе прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскай школе-майстэрні Юдаля Пэна (1913—1914, 1923—1926), таксама займаўся ў Адэсе ў мастацкай школе прафесара Юлія Бершадскага (1916—1917). У 1917 годзе вярнуўся ў Гарадок. З 1917 па 1923 год працаваў там выкладчыкам малявання ў сярэдняй школе, дэкаратарам пры Народным доме імя У. І. Леніна, кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва. У 1923 годзе пераехаў у Віцебск, дзе пачаў працаваць загадчыкам клуба «Чырвоны будаўнік». Адначасова працягваў навучанне ў майстэрні Юдаля Пэна (1923—1926). У 19311941 гадах выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы. З 1934 года загадваў навучальнай часткай, а з лютага 1941 года быў прызначаны яго дырэктарам. Скончыў курсы павышэння кваліфікацыі мастакоў пры Ленінградскім інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў прафесара Сямёна Абугава (1937). Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 года.

У часе Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў савецкай арміі (1941—1945) у дарожна-будаўнічым батальёне. Пасля вайны Леў Лейтман прыехаў у Мінск, браў актыўны ўдзел у арганізацыі Мінскага мастацкага вучылішча. З 1947 па 1958 год спалучаў творчую працу з працай выкладчыка і загадчыка вучэбнай часткі ў гэтым вучылішчы.

ТворчасцьПравіць

Працаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі і гуашы. Сярод работ мастака пейзажы, партрэты, нацюрморты, тэматычныя карціны на індустрыяльную тэму, віды Віцебска («Дажджлівы дзень. Дзвіна», 1934), Мінска і інш. Выканаў ілюстрацыі да кнігі: Я. Купала. На нашым полі. Мн., Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1953.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім мастацкім музеі.

Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1929 года. У 1941 годзе прымаў удзел у сумеснай выстаўцы твораў з А. Бразерам[1]. Персанальныя выстаўкі мастака былі праведзены ў г. Мінску у 1956 і 1966 гадах.

З 12 жніўня па 6 верасня 2021 года ў Нацыянальным мастацкмі музеі Рэспублікі Беларусь працавала персанальная выстаўка графічных і акварэльных твораў Льва Лейтмана, прымеркаваная да 125 гадоў з дня нараджэння мастака[2].

УзнагародыПравіць

Медалі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За абарону Масквы», «За працоўную адзнаку».

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1967).

Зноскі

  1. Каталаг выстаўкі твораў засл. дзеяча мастацтваў БССР А. М. Бразера і мастака Л. М. Лейтмана / уступны артыкул Д. Геніна. — Мн., 1941.
  2. Афіша выстаўкі Льва Лейтмана

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 333. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др.. — Мн .: Беларусь, 1976. — С. 205. — 400 с. — 18 000 экз.
  • Карнейка А. А. Леў Лейтман: альбом. — Мн .: Беларусь, 2019. — 78 с. — (Славутыя мастакі з Беларусі). — 500 экз. — ISBN 978-985-01-1328-3.
  • Арава Э. В. Леў Мееравіч Лейтман. — Мн .: Беларусь, 1978. — 32 с. — 3 000 экз.

СпасылкіПравіць