Леў Мікалаевіч Гумілеўскі

Леў Мікалаевіч Гуміле́ўскі (31 кастрычніка 1930, Масква) — беларускі скульптар, народны мастак Беларусі (1991).

Леў Мікалаевіч Гумілеўскі
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1930(1930-10-31) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Сяргей Львовіч Гумілеўскі
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Пасля вайны апынуўся ў Нясвіжы. Вучыўся ў мастацкай студыі ў мастака М. К. Сеўрука (1946—1949). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1955 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. К. Глебава, А. А. Бембеля, А. Мазалёва.

ТворчасцьПравіць

Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы: помнікі Я. Купалу ў Мінску (у суаўтарстве з Анатолем Анікейчыкам і Андрэем Заспіцкім), помнікі Я. Янішчыц, Ал. Клімавай у Мінску, мемарыяльная дошка Ф. Багушэвічу ў Вільнюсе, помнік «Плошча Славы» у Магілёве; станкавыя кампазіцыі «Скіф», «Партызанская сям'я», «А. Міцкевіч» (у сааўтарстве), «Кастусь Каліноўскі», «Ценям Касцюшкі», «А. Пушкін», юным падпольшчыкам братам Сянько (1973) у Мінску, мемарыяльны комплекс у Магілёве «Барацьбітам за савецкую ўладу» (1982), статуя «Русалка» (1990), бюсты Юрыю Нясвіжскаму і Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротке ў Нясвіжы і інш. Разам з сынам Сяргеем стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні[1].

УзнагародыПравіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974), лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы (2010), узнагароджаны сярэбраным медалём імя Грэкава (1983), медалём Ф. Скарыны (2000).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць