Леў Міхайлавіч Даватар
Леў Міхайлавіч Даватар (20 лютага 1903, Хоціна, Лепельскі павет (цяпер Бешанковіцкі раён) — 19 снежня 1941) — военачальнік, генерал-маёр (1941), Герой Савецкага Саюза (1941).
Леў Міхайлавіч Даватар | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1941[2] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | 3-і кавалерыйскі корпус і 2nd Guards Cavalry Corps[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў кавалерыйскае вучылішча (1926), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1939).
З чэрвеня 1941 г. на фронце, камандаваў асобнай кавалерыйскай групай, якая ў жніўні-верасні 1941 г. зрабіла глыбокі рэйд па тылах ворага ў Смаленскай вобласці. Воіны прайшлі з баямі каля 100 км, знішчылі больш за 2500 гітлераўцаў. Прыкрываючы адыход савецкіх войск на Валакаламскім напрамку, група Даватара вяла абарончыя баі на р. Мёжа. У час наступлення пад Масквой зрабіў шэраг рэйдаў, паказаў сябе мужным і таленавітым камандзірам. Загінуў 19.12.1941 г. у баі каля в. Палашкіна на подступах да горада Руза Маскоўскай вобласці[4].
Зноскі
- ↑ Доватор Лев Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378–379. Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ Доватор Лев Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378–379. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ Леў Даватар, невядомы генерал