Леў Пятровіч Мацкевіч

Леў Пятровіч Мацке́віч[1] (24 красавіка 1903, Орша — 27 лістапада 1968) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1963)[2].

Леў Пятровіч Мацкевіч
Дата нараджэння 24 красавіка 1903(1903-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1968(1968-11-27) (65 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1923 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1930 годзе Маскоўскі межавы інстытут, ў 1936 — Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў землеўпарадчыкам у Маскве, Растове-на-Доне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 на Беларусі: у 19451948 гадах намеснік начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР у Мінску, з 1948 года галоўны архітэктар Мінска і нач. Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама. 3 1962 года выкладчык кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, дацэнт.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1945 года. З 1958 па 1961 г. — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1948 года.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы: генплан Масквы (1935, у сааўтарстве), праекты забудовы 1-й Мяшчанскай вуліцы і плошчаў Яраслаўскай і Краснаваротскай (19371939, кіраўнік брыгады), адміністрацыйнага будынка інстытута «Электрахіммет» (19361937, у сааўт.) у Маскве; генплан цэнтральнай сядзібы саўгаса «Культура» Разанскай вобласці (19401941), генпланы Оршы (1946), Полацка (19461947); праекты забудовы плошчаў Леніна (цяпер пл. Незалежнасці; 1947) і Я. Коласа (19471951), праспекта Ленінскага (19471951), забудовы праспекта Машэрава (1954), вул. Маскоўскай (1948), Казлова (1955), Цэнтральнай пл. (цяпер пл. Кастрычніцкая; 19501955), праекты дэталёвай планіроўкі Мінска (да 2000 года), забудовы 2 кварталаў па вул. Даўгабродскай (19541955, усе ў сааўтарстве) у Мінску. У 19581961 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.

ТворыПравіць

Сярод апублікаванага:

  • Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. — Мн., 1966. (у сааўтарстве)[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. Почётные звания(руск.)  // Беларускі саюз архітэктараў

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць