Леў Уладзіміравіч Голуб

беларускі кінарэжысëр, сцэнарыст

Леў Уладзі́міравіч Го́луб (29 верасня 1904, Екацярынаслаў, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 26 мая 1994) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст[1], педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1964), заслужаны дзеяч мастацтваў ПНР (1975)[1]. Лаўрэат усесаюзных і міжнародных прэмій у галіне кінематаграфіі.

Леў Уладзіміравіч Голуб
Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.
Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.
Дата нараджэння 29 верасня 1904(1904-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1994(1994-05-26) (89 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
IMDb ID 1105243
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 29 верасня 1904 года ў Екацярынаславе (цяпер — Дніпро, Украіна).

У 1922—1928 гадах вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў горадзе Екацярынаслаў. У 1928 г. скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі (цяпер Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава)[1].

Затым працаваў рэжысёрам:

З 1949 года быў мастацкім кіраўніком вучэбнай студыі кінаакцёра пры Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць

правіць

Леў Уладзіміравіч Голуб — адзін з рэжысёраў, якія паслядоўна працавалі ў галіне дзіцячага фільма, ён унёс прыкметны ўклад у развіццё савецкага кіно. Галоўнай тэмай творчасці рэжысёра былі юныя героі рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны.

Вырашаныя ў прыгодніцкім жанры, яго карціны адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, здольнасцю раскрыць мастацкія здольнасці юных выканаўцаў[1].

Фільмаграфія

правіць

Рэжысёр

правіць

Мастацкія фільмы

правіць

Паставіў шэраг ваенных (у гады вайны), дакументальных і навукова-папулярных фільмаў  (руск.), у тым ліку першых кіначасопісаў «Піянер Беларусі» (1950—1952)[1].

Дакументальныя фільмы

правіць
  • 1947 — Белавежская пушча
  • 1948 — Савецкая Беларусь
  • 1949 — Шчасце народа

Пастаўленыя сцэнарыі

правіць

Прызы і ўзнагароды

правіць

а таксама,

  • 1960 — Першая прэмія па раздзелу дзіцячых фільмаў за кінафільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (3-і Усесаюзны кінафестываль (Мінск));
  • 1960 — Прэмія за лепшую рэжысуру за фільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (Кінафестываль рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі (Рыга));
  • 1960 — Прэмія за лепшае выкананне дзіцячай ролі [2] на Міжнародным кінафестывалі ў Мар-дэль-Плата (Аргенціна)[1];
  • 1965 — Прыз ЦК Чэхаславацкай Саюза моладзі за фільм «Пушчык едзе ў Прагу» (Міжнародны кінафестываль для дзяцей і юнацтва ў Готвальдаве);
  • 1965 — Дыплом і «Залатая пласціна» за кінафільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (Міжнародны кінафестываль кінафільмаў пра сям’ю ў Вічэнца)[1];
  • 1968 — Спецыяльны дыплом «За плённую працу ў галіне дзіцячага кіно» за кінафільм «Анюціна дарога» (Кінафестываль рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы)
  • 1971 — прыз Міністэрства асветы СССР на Міжнародным кінафестывалі ў Маскве.
  • 1972 — Прыз ЦК УЛКСМ «Пунсовы гваздзік» за кінафільм «Паланэз Агінскага».

Ушанаванне памяці

правіць
 
Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.

У 2004 годзе ў паштовы зварот уведзена паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Голуб Лев Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 155. — 737 с.
  2. Прэміяй была адзначана Ганна Камянкова, якой было ў той час 5 гадоў

Літаратура

правіць
  • Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1987. — 640 с., 96 л. ил.
  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 231. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць