Леў Уладзіміравіч Любімаў

дырыжор і педагог

Леў Уладзіміравіч Любімаў (24 лістапада 1905, г. Разань, Расія — 23 лістапада 1979) — беларускі дырыжор. Народны артыст Беларусі (1955). Прафесар (1970).

Леў Уладзіміравіч Любімаў
Дата нараджэння 24 лістапада 1905(1905-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1979(1979-11-23) (73 гады)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Канстанцін Мікалаевіч Ігумнаў[d]
Прафесіі дырыжор
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1929 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю (клас фартэпіяна К. Ігумнава  (руск.)).

У 19251951 гадах працаваў у оперных тэатрах Масквы, Свярдлоўска, Горкага.

У 19511964 гадах — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

З 1965 года выкладаў у Маскоўскім інстытуце культуры  (руск.).

Творчасць правіць

Творчае аблічча Любімага вызначалі дырыжорская воля, глыбокае пранікненне ў партытуру, імкненне падпарадкаваць раскрыццю аўтарскай задумы ўсе кампаненты спектакля, веданне магчымасцей пеўчага голасу.

Пад яго музычным кіраўніцтвам на беларускай сцэне пастаўлены многія творы нацыянальнага опернага і балетнага рэпертуару: «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага (1953), «Надзея Дурава» А. Багатырова (1956), «Яснае світанне» А. Туранкова (1958, 1964), «Калючая ружа» Ю. Семянякі (1960), «Мара» Я. Глебава (1961), «Святло і цені» Г. Вагнера (1963).

Сярод твораў опернай класікі, пастаноўкай якіх кіраваў Любімаў: «Страшны двор» С. Манюшкі, «Мазепа» (абедзве 1952) і «Чарадзейка» (1958) П. Чайкоўскага, «Aіда» (1953), «Травіята» (1954) і «Трубадур» (1955) Дж. Вердзі, «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (1954), «Садко» М. Рымскага-Корсакава (1957).

Дырыжыраваў таксама операмі «Дзіця радасці» К. Карчмарова (1959), «Церам-церамок» І. Польскага (1961), аперэтай «Карневільскія званы» Р. Планкета (1959).

Зноскі

Літаратура правіць