Леў II (грэч.: Λέων Β′) (каля 46717 лістапада 474) — візантыйскі імператар у 473474 гадах (аднаасобна ў 474).

Леў II
грэч.: Λέων Β′
Леў II
Візантыйскі імператар
473 — 474
Суправіцелі Леў I (473 — 474),
Зянон (474 — 474)
Папярэднік Леў I
Пераемнік Зянон
 
Дзейнасць палітык
Веравызнанне Хрысціянства
Нараджэнне каля 467
Смерць 17 лістапада 474 (ад хваробы)
Род Львоў
Бацька Зянон
Маці Арыядна

БіяграфіяПравіць

Леў II быў сынам Зянона і Арыядны, дачкі Льва I Макелы. 25 кастрычніка (?) 473 года імператар Леў I Макела абвясціў свайго ўнука імператарам і суправіцелем[1]. Пасля смерці дзеда ў студзені 474 года Леў II заставаўся аднаасобным кіраўніком Усходняй Рымскай Імперыі каля трох тыдняў. Аднак па намове сваёй бабкі Эліі Верыны і маці Арыядны, 9 лютага саступіў візантыйскі трон свайму бацьку Зянону і стаў яго суправіцелем.

Аднак ён кіраваў усяго няпоўных дзесяць месяцаў і памёр ад хваробы 17 лістапада 474 года ва ўзросце каля сямі гадоў[2]. Шырока хадзілі чуткі, што ён мог быць атручаны Арыяднай ці Зянонам.

Зноскі

  1. Кандзід. «Гісторыя». 1.
  2. Феафан. «Хранаграфія»: 466

ЛітаратураПравіць

  • Феофан, «Хронография» В кн. Летопись византийца Феофана от Диоклетиана до царей Михаила и сына его Феофилакта, М. 1884

СпасылкіПравіць