Леў IV Хазар
Леў IV Хазар (25 студзеня 750 — 8 верасня 780) — візантыйскі імператар з Ісаўрыйскай дынастыі, які кіраваў у 775—780 гг.
Леў IV Хазар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Λέων Δ' o Χάζαρος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін V | ||||||
Пераемнік | Канстанцін VI Сляпы | ||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 750 |
||||||
Смерць | 8 верасня 780[1] (30 гадоў) | ||||||
Род | Ісаўрыйская | ||||||
Бацька | Канстанцін V[d][2] | ||||||
Маці | Чычак[d] | ||||||
Жонка | Ірына[3][2] | ||||||
Дзеці | Канстанцін VI[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў IV быў сынам імператара Канстанціна V. Мянушку «Хазар» — указанне на этнічную прыналежнасць яго маці, імператрыцы Ірыны. За яго кароткае валадаранне ганенні на іконы амаль спыніліся. Па словах Феафана, імператар Леў на кароткі час паказаў сябе набожным і прыхільнікам Багародзіцы і манахаў. Толькі незадоўга да смерці ён зноў змяніўся і аднавіў ганенні на іконашанавальнікаў. Неўзабаве пасля гэтага карбункулы пакрылі яго галаву, ён запаў у жорсткую гарачку і памёр. Прычынай захворвання, паводле храналогіі Феафана, стала яго жаданне валодаць каронай Маўрыкія, якая была пахаваная разам з целам імператара Іраклія. Карона была вынятая з магілы і Леў, надзеўшы яе на сваю галаву, нібыта атрымаў атручванне ад трупнага яду.
Зноскі
- ↑ Lleó IV // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Лев, византийские императоры // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 449–450.
- ↑ Ирина // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIII. — С. 317.