Лонданская нацыянальная галерэя

Лонданская нацыянальная галерэя (англ.: National Gal­lery) — музей у Лондане, размешчаны на паўночным боку Трафальгарскай плошчы. Адзін з найбольш каштоўных у свеце музейных збораў заходнееўрапейскага жывапісу XIII — пачатку XX стст.

Лонданская нацыянальная галерэя
Galería Nacional, Londres, Inglaterra, 2014-08-07, DD 036.JPG
Заснаваны 1824
Адкрыты 1824
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
Дырэктар Габрыэле Фінальдзі[d][2]
nationalgallery.org.uk(англ.) 
Commons-logo.svg Лонданская нацыянальная галерэя на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Хол музея

Заснавана па рашэнні парламента ў 1824 годзе. Ядро калекцыі склаў набыты дзяржавай збор банкіра Джона Джуліуса Ангерстайна[en] (38 карцін), які ў 1826 годзе быў дапоўнены зборам, падораным мастаком і калекцыянерам Джорджа Бамонтам[en]. У далейшым набыццём прац для музея займаліся члены Савета апекуноў і дырэктары, у прыватнасці Чарльз Істлейк[ru] (першы дырэктар, 1855—1865), які сабраў адну з лепшых у свеце калекцый італьянскага жывапісу Протарэнесансу і Ранняга Адраджэння. Важную ролю ў фарміраванні калекцыі адыгралі і прыватныя зборы[3].

 
Крыло Сейнсберы
 
План Нацыянальнай галерэі ў Лондане

Да 1838 года музей размяшчаўся ў асабняку Ангерстайна на вуліцы Пэл-Мэл. У 18311838 гадах быў пабудаваны будынак у стылі класіцызму па праекце архітэктара Уільяма Уілкінса на паўночным боку Трафальгарскай плошчы, дзе, акрамя галерэі, да 1869 года знаходзілася Каралеўская Акадэмія мастацтваў. У 18691876 гадах да будынка Нацыянальнай галерэі было прыбудавана ўсходняе крыло, увянчанае купалам (арх. Эдварда Мідлтана Бэры[en]); у 1987—1991 гадах у рэчышчы постмадэрнізму пабудавана т.зв. Крыло Сейнсберы (назва ў гонар братоў Сейнсберы, якія прафінансавалі будаўніцтва) па праекце архітэктараў Роберта Вентуры[ru] і Дэніз Скот-Браўн[ru]. У вестыбюлі галерэі падлогавыя мармуровыя мазаікі Барыса Васільевіча фон Анрэпа[ru][3].

ЭкспазіцыяПравіць

З самага пачатку галерэя стваралася як агульнадаступная і прызначалася для адукацыі і асветы шырокіх слаёў публікі. Адносна невялікая па сваім аб’ёме калекцыя (звыш 2300 адзінак) экспануецца цалкам. Экспазіцыя складаецца з 4 частак, якія адпавядаюць разлічным храналагічным перыядам, кожны з якіх прадстаўлены выдатнымі працамі найбуйнейшых мастакоў. Раздзел 13-15 стст. складаецца з творы Дуча дзі Буанінсенья, Паала Учэла, П’ера дэла Франчэска, Джавані Беліні, Андрэа дэль Верок'я, Сандра Бацічэлі, Андрэа Мантэньі, Яна ван Эйка, Рагіра ван дэр Вэйдэна, Ганса Мемлінга, Іераніма Босха і інш. Мастацтва 16 ст. прадстаўлена працамі Рафаэля, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Тыцыяна, Паала Веранезэ, Аньёла Бранзіна і іншых італьянскіх маньерыстаў, Пітэра Брэйгеля Старэйшага, Альбрэхта Дзюрэра, Лукаса Кранаха Старэйшага, Ганса Гольбейна Малодшага і інш. У раздзел 17 ст. уваходзіць найбуйнейшы па-за межамі Іспаніі збор карцін Дыега Веласкеса, карціны Пітэра Паўля Рубенса, Антоніса ван Дэйка, Яна Вермеера, Рэмбранта, Караваджа, Нікала Пусэна, Клода Ларэна[ru] і інш. У раздзеле 18 — пачатку 20 стст. — карціны Каналета, Франчэска Гвардзі, Франсіска Гоі, Жана Агюста Дамініка Энгра, Жака-Луі Давіда, Джона Констэбла, Уільяма Цёрнера, Анры Русо, Клода Манэ, Агюста Рэнуара, Поля Сезана, Вінсента ван Гога і інш. Працы брытанскіх мастакоў, якія з самага пачатку ўваходзілі ў склад музейнага збору, у 1954 годзе перададзены галерэі Тэйт. Пры музеі працуе навукова-даследчы і адукацыйны цэнтр[3].

Да будынка Нацыянальнай галерэі прылягаюць карпусы Нацыянальнай партрэтнай галерэі, у якой сабраны партрэты дзеячаў брытанскай гісторыі, культуры і навукі[3].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  2. Dr Gabriele FinaldiЛонданская Нацыянальная галерэя. Праверана 7 снежня 2015.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Национальная галерея // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

СпасылкіПравіць