Лонданская фондавая біржа
Лонданская фондавая біржа (англ.: London Stock Exchange) — адна з найстарэйшых біржаў Еўропы і адзін з найбольш вядомых сусветных рынкаў каштоўных папер. Лонданская біржа сама з’яўляецца акцыянерным таварыствам, яе акцыі на ёй жа і абарочваюцца[2].
Лонданская фондавая біржа | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Размяшчэнне | |
Год заснавання | 1698, чэрвень 2005[1] і жнівень 2017[1] |
Уладальнік | London Stock Exchange Group[d] |
Афіцыйны сайт |
londonstockexchange.com (англ.) londonstockexchange.com[1] |
ГісторыяПравіць
Афіцыйна лонданская біржа заснавана ў 1801 годзе, аднак фактычна гісторыя гандлю каштоўнымі паперамі ў Англіі пачалася ў XVI стагоддзі[3]. Не маючы магчымасці фінансаваць дарагія паездкі ў Кітай за кошт уласнага капіталу, англійскія кампаніі, прытрымліваючыся аналагічнай мадэлі ў Антверпене, збіралі золата ў абмен на будучую частку прыбытку кампаніі[4].
У 1687 годзе пятнаццаць кампаній гандлявалі ўласнымі каштоўнымі паперамі ў Лондане. У 1695 г. іх было ўжо каля 150 кампаній[5]. У выніку невялікая частка гэтых акцый актыўна гандлявалася, многія кампаніі аказаліся нежыццяздольнымі. Англійская бурбалка IPO 1690-х гадоў часам параўноўваецца з бурбалкай даткомаў 1990-х.
Асноўным індэксам лонданскай фондавай біржы з’яўляецца FTSE100, запушчаны 3 студзеня 1984 года. Ён збірае першую сотню кампаній з найбольшай капіталізацыяй, якія каціруюцца на Лонданскай фондавай біржы[6]. У 2020 годзе агульная выручка Лонданскай фондавай біржы склала £2124 мільёны (у 2019 годзе £2056 мільёнаў)[7]. На Лонданскую фондавую біржу да 2021 года прыпадала каля 50 адсоткаў міжнароднага гандлю акцыямі. У 2021 годзе сярэдні штодзённы абарот акцый на Лонданскай фондавай біржы склаў €8,6 млрд.[8]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Market Identifier Code — 1242 экз. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ London Stock Exchange Group Plc . londonstockexchange.com. Праверана 29 лістапада 2021.
- ↑ History of The Stock Market . bebusinessed.com. Праверана 29 лістапада 2021.
- ↑ La prima Borsa di Londra: Royal Exchange . londonita.com. Праверана 29 лістапада 2021.
- ↑ Best United Kingdom Brokers Guide . comparebrokers.co. Праверана 29 лістапада 2021.
- ↑ L'indice borsistico di Londra FTSE 100 . strategia-borsa.it. Праверана 29 лістапада 2021.
- ↑ A leading financial markets infrastructure and data provider . lseg.com. Праверана 29 лістапада 2021.
- ↑ Amsterdam Topples London as Europe’s Main Share-Trading Hub . bloomberg.com. Праверана 29 лістапада 2021.