Лонданскі пратакол (1830)

(Пасля перасылкі з Лонданскі пратакол, 1830)

Лонданскі пратакол — пратакол, які падпісалі 3 лютага 1830 года тры краіны Еўропы — Расійская імперыя, Вялікабрытанія і Францыя, прызнаўшы такім чынам незалежнасць Грэцыі ад Асманскай імперыі пасля падпісання Адрыянопальскага мірнага дагавора паміж расійскім і турэцкім бокам у 1829 годзе.

Палітычныя колы Вялікабрытаніі баяліся збліжэння незалежнай праваслаўнай Грэцыі з Расійскай імперыяй і іх далейшую сумесную барацьбу за Канстанцінопаль і Чарнаморскія пралівы ў абыход брытанскім зацікаўленням. Таму па патрабаванню Вялікабрытаніі граніцы Грэцыі былі ўрэзаны да мінімуму адносна вызваленых паўстанцамі земляў[1]. Паўночная граніца краіны прайшла па лініі — Арта. Большасць грэчаскіх Эгейскіх астравоў з пераважна грэчаскім насельніцтвам (Крыт, Родас, Лесбас і іншыя.), акрамя вострава Эўбея, засталіся ў складзе Турцыі[2].

У выніку незалежнае Каралеўства Грэцыя налічвала каля 800 тысяч жыхароў, з якіх не менш за чвэрць складалі албанцы-арнаўты і цыганы. Не менш 3 млн этнічных грэкаў засталіся па-за межамі краіны, што выклікала праблему эназісу і стала прычынаю нестабільнасці на Балканах на дзесяцігоддзі. Таксама на патрабаванню Вялікабрытаніі Грэцыя была абвешчана незалежнай канстытуцыйнай манархіяй. Прызначэнне грэчаскім манархам сваяка пратэстанцкай нямецкай сям’і таксама была зроблена, каб адцягнуць Грэцыю ад расійскага ўплыву. Але галоўнае, што Грэцыя атрымала суверэнітэт, што паклала пачатак «параду незалежнасці» на Балканах.

Зноскі