Лось[1], таксама Саркадон чарапіцавы[2], курачка[1], пеўнік[1] (Sarcodon imbricatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Саркадон (Sarcodon) парадку тэлефоравыя.

Лось (грыб)
Sarcodon imbricatus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sarcodon imbricatus (L.) P.Karst., 1881

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  57136
EOL  1007251
MB  414481

СінонімыПравіць

НазваПравіць

Лось, саркадон чарапіцавы, скепнік, курачка, пеўнік, вожычнік стракаты, еж, ёж, ёжык, кошка, кот, каза, козка, лашавік, смалюга, кабыла, паддубнік, лосік, мышак, ласёвік, ласёвы грыб, сямірога, скепанка, пеўнік, петушок, пеўнік стракаты, пупач, цяцера, казёл, мядзведзь, ёршык, вожык, рэпаны, сіняпуха, зайцаў грыб, васіль, голуб, сівуля[3].

АпісаннеПравіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—20 см, сухая, бураватая і чорна-бурая, укрытая буйнымі завостранымі лускавінкамі, размешчанымі накшталт чарапіцы. Мякаць шчыльная, гаркаватая на смак, брудна-шараватая. Гіменафор шыпападобны. Ножка амаль цыліндрычная, суцэльная і гладкая, даўжынёй да 8 см. Ножка аднаго колеру з шапкай грыба, часам з лёгкім фіялетавым адценнем.

РаспаўсюджаннеПравіць

Пашыраны ў лясных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце ў сухіх, пераважна хваёвых лясах. Плоданосіць у жніўнілістападзе. Ядомы.

Зноскі

  1. а б в Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 53. — 192 с. — 60 000 экз.
  2. Напісанне Лось, Саркадон чарапіцавы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. — Мн., 1999. — С. 348.
  3. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць