Лотар Волех
Лотар Волех (ням.: Lothar Wolleh, 20 студзеня 1930, Берлін — 28 верасня 1979, Лондан) — нямецкі фатограф.
Лотар Волех | |
---|---|
ням.: Lothar Wolleh | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1930[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1979[1] (49 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фатограф |
Вучоба | |
Сайт | lothar-wolleh.de/english… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Берліне (1946—1948). Арыштаваны савецкім камандаваннем па сфабрыкаваным абвінавачванні ў шпіянажы, асуджаны на 15 гадоў прымусовых работ у лагеры пад Варкутой. Пасля візіту ў Маскву канцлера Адэнаўэра ў 1956 быў разам з іншымі нямецкімі ваеннапалоннымі вызвалены, вярнуўся ў Берлін.
У 1956—1957 вучыўся ў школе фатаграфіі, графікі і моды ў Заходнім Берліне. У 1958 прайшоў у Швецыі на востраве Готланд праграму рэабілітацыі маладых людзей, ахвяр вайны, распрацаваную Сусветным саветам цэркваў. У 1959—1961 вучыўся ў Школе дызайну ў Эсэне. Да канца 1960-х гадоў працаваў у рэкламнай фатаграфіі, у асноўным — у Дзюсельдорфе.
Альбомы, каталогі
правіць- UdSSR: Der Sowjetstaat und seine Menschen. Stuttgart: Belser, 1970 (прадмова Генрыха Бёля)
- Lothar Wolleh: eine Wiederentdeckung: Fotografien 1959—1979. Bremen: Hauschild, 2005
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Delarge J. Lothar WOLLEH // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123741378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лотар Волех
- (англ.)
- На сайце Майстры фатаграфіі
- На сайце Артнет
- (рус.)