Лошыцкі яр
Лошыцкі яр (Чорны Яр) — урочышча (раней вёска Лошыца) на ўскрайку Мінска, дзе ў аднайменным яры праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр на сённяшні дзень дакладна невядомая. Паводле ацэнак беларускага гісторыка Зянона Пазняка, у Лошыцкім яры знаходзяцца ад 7 да 10 тысяч рэпрэсаваных.
ГісторыяПравіць
З мэтай схаваць сляды сталінскіх рэпрэсій у 1988 годзе Лошыцкі яр быў часткова засыпаны, а на яго месцы пабудаваны гаражны каператыў. Спроба з дапамогай валанцёраў-археолагаў пракапаць насыпны слой грунту (канец 1980-х гадоў) не прынесла поспеху.
З успамінаў З. Пазняка:
У гэтым жа годзе, пасля раскопак у Курапатах я падрыхтаваўся да раскопак у Лошыцы. Але калі я летам перад раскопкамі прышоў сюды, то ўбачыў, што велізарны яр засыпаны, а вакольныя ўзгоркі, на якіх рос сад, скапаныя і грунт ссунуты ў яр [1]
.
У 1990-х гадах высілкамі грамадскасці ў Лошыцкім яры ўсталяваны Крыж мучанікам. Штогод на Дзяды ў Мінску праходзяць шэсці да месцаў пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, у тым ліку да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры.
У 2009 годзе ў сувязі з будаўніцтвам мікрараёна Лошыца гарадскія ўлады Мінска планавалі цалкам засыпаць Лошыцкі яр і правесці праз яго аўтадарогу[2], аднак гэтыя планы выклікалі супраціўленне з боку грамадскасці і не былі рэалізаваны.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Валерый Буйвал. Гісторыя Лошыцкага яру