Лоўчыя прылады — прылады і прыстасаванні, якія служаць для лоўлі жывёл (паляўнічныя прылады), рыб (рыбацкія прылады), насякомых. Асобна выдзяляюцца прылады для лоўлі грызуноў і пчалярскія прылады.

Пастка на баброў ударнага дзеяння, мал. 1892 г.

Рыбацкія прылады паводле паводле прынцыпу дзеяння і спосабу лоўлі падзяляюцца на:

  • невады
    • зімовы невад (вялікі невад)
    • летні невад (падвалока)
      • брэдзень (браднік, валачок, браданік), валакуша, крыга, лата, мутнік (яршавік)
  • сеткі, паводле будовы:
    • аднасценная сетка
    • трысценная сетка (трыгубіца)
  • сеткі, паводле спосабу лоўлі:
    • стаўныя
      • трыгубіца
    • плаўныя (загонныя)
      • уклейніца
  • стаўныя пасткі
  • рухомыя пасткі
    • волак, брадан, кломля, лібіла, падсака, сачок, сіло (пятля), таптуха, хапун (павук)
  • кручковыя снасці
    • прынадная вуда
      • паплаўковая вуда
        • звычайная вуда, якарная вуда
      • донная вуда
        • донка, жэрліца, старажня, перавалока
    • імітацыйная вуда
      • блісня, дарожка, драка, матылёк
  • ударныя прылады
    • прылады, якія нанізваюць рыбу зверху
      • восць
    • прылады, якія падчэпліваюць рыбу знізу
      • крук, багор
    • прылады, якія глушаць рыбу пад лёдам
      • дубіна, чакуха, чурка
  • дапаможныя прылады
    • баба, прыстасаванне, каб падцягваць невад; боўт, шост, каб наганяць рыбу; бычок, прыстасаванне, каб захоўваць рыбу ў вадзе; вараток, прыстасаванне, каб падцягваць лодку да невада; клок, прылада, каб падвабліваць самоў; пешня, прылада для прабівання палонак; сашыла, вілы для прагону пад лёдам жэрдкаў з вяроўкамі; сцябла, прыстасаванне для перавозкі рыбалоўных сеткаў у лодцы.

Паляўнічыя прылады звычайна найперш улучаюць паляўнічую зброю:

  • абушныя прылады
    • доўбня, булава, сякера, кісцень
  • колкія прылады
    • рагаціна, дзіда, кап’ё, дроцік
  • сечныя прылады
  • кідальныя прылады

Апроч гэтага, уласна лоўчыя паляўнічыя прылады падзяляюцца на:

  • загонныя прыстасаванні
    • ваўкаўня, засека (двухсценак, сценка), лоўчая яма
  • самалоўныя нерухомыя пасткі
    • пасткі ўшчымляльнага дзеяння
      • залезы, ступа, ступіца, кола, сіло, сетка, капкан
    • пасткі ўдарнага дзеяння
      • ашчэп, кляпцы, сланцы, торгала
  • дапаможныя лоўчыя прылады
    • абцугі; кляшчы, драўлянае паляўнічае прыстасаванне, якое ўжывалася, каб выцягваць лісоў з нораў.

У пчалярскія прылады вылучаюцца вабік, накроп, прывой, раёўня і інш.

Літаратура правіць

  • Ламака В. Намінацыі лоўчых прыладаў у беларускіх слоўніках // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В.В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С. 26, 27.