Луганская Народная Рэспубліка
Луга́нская Наро́дная Рэспу́бліка (руск.: Луганская Народная Республика), або скарочана ЛНР — тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існуе на тэрыторыі акупаванай Расіяй Луганскай вобласці Украіны, суб’ект Расійскай Федэрацыі.
| |||||
![]() Заяўленая тэрыторыя ЛНР
| |||||
Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі | |||||
Заснавана | 28 красавіка 2014 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 12 мая 2014 (ад Украіны) | ||||
Афіцыйныя мовы | руская[1] | ||||
Сталіца | Луганск | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Луганск, Алчэўск | ||||
Форма кіравання | |||||
Кіраўнік Прэм’ер-міністр |
Леанід Пасечнік Сяргей Казлоў | ||||
Валюта | ₽ | ||||
Тэлефонны код | +380 72 | ||||
Часавыя паясы | UTC+3 |
Размешчана на Данецкім кражы і у басейне ракі Северскі Данец.
Гісторыя
правіць- Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года[2]. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну.
- 12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію[3].
- 11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай, каб яны прызналі яе незалежнасць[4].
- Пачалася вайна на ўсходзе Украіны.
- 24 лютага 2022 гола пачалося ўварванне Расіі ва Украіну.
- 3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны.
- 30 верасня 2022 года Расіяй была абвешчана анексія акупаваных тэрыторый Украіны.
Насельніцтва
правіцьДоля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %[5].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Конституция Луганской народной республики, ст. 10 п. 1 Архівавана 1 снежня 2017.
- ↑ Ukraine-Krise: Demonstranten in Donezk rufen souveräne Volksrepublik aus (англ.). Spiegel (7 красавіка 2014).
- ↑ «Донецкая Народная Республика» хочет объединиться с Луганской областью
- ↑ Луганская Народная Республика обратилась к России с просьбой о признании её независимости
- ↑ Всеукраинская перепись населения 2001. Национальный состав населения, гражданство.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луганская Народная Рэспубліка
- Луганская народная республика. Официальный сайт. Архівавана 3 лістапада 2014. (руск.)
- Легионеры «русского мира» // «Новая газета», 13 червня 2015 Архівавана 15 чэрвеня 2015. (руск.)
- Збірка останніх новин Антитерористичної операції(АТО)" // «UA.Today», 2016 (руск.)