Луганская вобласць
Луга́нская во́бласць (укр.: Луга́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, размешчаная на ўсходзе Украіны, пераважна ў басейне сярэдняга цячэння Северскага Данца. Плошча вобласці складае 26,684 тыс. км². Насельніцтва — 2 540,1 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтр з верасня 2014 года — горад Севераданэцк.
Луганская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Луганська область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Севераданэцк (да верасня 2014 Луганск) | ||||
Дата ўтварэння | 3 чэрвеня 1938 | ||||
Кіраўнік | Сяргей Уладзіміравіч Гайдай | ||||
Афіцыйная мова | украінская, руская[1] | ||||
Насельніцтва (2007) |
2,5 806 млн (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 90,34 чал./км² | ||||
Плошча | 26,517 тыс. км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Сярэдняя вышыня • Самы нізкі пункт |
364 м м 201 м м 38 м м |
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-09 | ||||
Тэлефонны код | 64 | ||||
Паштовыя індэксы | 91000–91999, 92000–92999, 93000–93999 і 94000–94999 | ||||
Код аўтам. нумароў | BB/13 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Займае 6-е месца па колькасці насельніцтва і 10-е па плошчы сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны. На паўднёвым захадзе і захадзе мяжуе з Данецкай вобласцю, на паўночным захадзе — з Харкаўскай. На поўначы мяжуе з Белгарадскай, на паўночным усходзе — з Варонежскай, на ўсходзе і поўдні — з Растоўскай абласцямі Расійскай Федэрацыі.
У выніку расійскага ўварвання ва Украіну тэрыторыя Луганскай вобласці акупаваная ўзброенымі сіламі Расійскай Фэдэрацыі.
У складзе вобласці 8 адміністрацыйных раёнаў, 14 гарадоў абласнога значэння, 37 тэрытарыяльных грамад[2].